"Одёжку" для окошка пошьют по вашему вкусу
Дзень святога Валянціна для заснавальнікаў і працаўнікоў прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “ТавіфаШык” – не толькі Дзень закаханых, але і дзень нараджэння: 14 лютага 2011 года стала адпраўной кропкай у існаванні гэтага прыгожага прадпрыемства.І, магчыма, менавіта таму, усё, што сёння выпускаюць у “ТавіфаШыку”, робіцца з вялікай любоўю.
– Пачынаць было складана і крыху страшна, – расказвае індывідуальны прадпрымальнік Алена Мястоўская. – Горад наш невялікі, і мы не чакалі прыбытку з першых дзён. Спачатку стараліся заслужыць павагу нашых кліентаў.
Салон штор “Ажур” стаў першым магазінам у Астраўцы, дзе можна было не толькі набыць тканіну для пашыву “адзення” для вокнаў, але і зрабіць заказ у адпаведнасці са сваім густам, асаблівасцямі інтэр’еру кватэры, матэрыяльнымі магчымасцямі.
– Першымі пакупнікамі сталі мясцовыя жыхары. Але “сарафаннае радыё” працуе добра – і сёння нашы шторы аздабляюць вокны жыхароў і іншых раёнаў нашай краіны і нават Расіі, Літвы, Латвіі. Бываючы ў Астраўцы па справах ці наведваючы сваіх родзічаў, нашы пастаянныя кліенты абавязкова заходзяць да нас, каб зрабіць заказ, – працягвае кіраўнік прадпрыемства Надзея Кайрыс.
Кліенцкая база прадпрыемства “ТавіфаШык” пастаянна пашыраецца. Санаторыі “Прыазёрны”, “Журавушка”, “Нарач”, “Нарачанскі бераг”, “Ракета”, “Прыморскі” сёння ўпрыгожваюць вырабы, зробленыя залатымі (без перабольшвання!) рукамі дзяўчат, што працуюць у “ТавіфаШыку”.– Мы вельмі даражым людзьмі, якія працуюць на нашым прадпрыемстве. Швачка Аксана Вянгроўская, закройшчыца Марына Бурбуль, бухгалтар Святлана Маргуж – усе вельмі адказныя, творчыя, працавітыя людзі. Толькі дзякуючы іх залатым рукам, вопыту, “адзенне” для вокнаў радуе вока, – упэўнена Алена Мястоўская. – Асобую ўвагу надаём якасці нашай прадукцыі. Мы актыўна супрацоўнічаем з іншымі салонамі, сочым за навінкамі, выпісваем навучальныя дыскі – шыем шторы на люверсах, ажурныя ламбрэкены, дзіцячыя шторы з “мульцяшнымі” героямі, падушкі ў форме кветак, валікаў, сабраныя буфай,
пакрывалы.
Словам, заказаць “вопратку” для свайго акна тут зможа нават самы патрабавальны кліент – а спецыялісты прыватнага прадпрыемства “ТавіфаШык” дапамогуць вызначыцца з тканінай і дызайнам і пашыюць сапраўды арыгінальныя, а галоўнае – якасныя шторы, якія праслужаць вам доўгія гады.
ПВГУП “ТавіфаШык” Рэспубліка Беларусь, 231201, Гродзенская вобл., г. Астравец, вул Ленінская, 5, тэл. (801591)7-02-62
---------------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
