Налоговые органы Гродненской области подвели итоги работы в 2015 году

налоговая гербПрэс-канферэнцыя па выніках работы падатковых органаў вобласці ў 2015 годзе прайшла ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце. Дзякуючы відэасувязі, яе ўдзельнікамі змаглі стаць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і падатковых інспекцый з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Адкрыла відэапрэс-канферэнцыю начальнік абласной інспекцыі міністэрства па падатках і зборах Лідзія Міхайлаўна Сямашка, якая коратка ахарактарызавала сістэму работы і прааналізавала вынікі за год.
Так, начальнік абласной падатковай інспекцыі адзначыла, што год быў складаным і для прадпрыемстваў, і для падатковай інспекцыі. Аднак даходная частка бюджэта выканана. Лідзія Міхайлаўна таксама назвала прадпрыемствы, якія з’яўляюцца флагманамі па ўплаце падаткаў.
Намеснік начальніка міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці Анатоль Аляксандравіч Якімчук падрабязна ахарактарызаваў асноўныя змяненні ў падатковым заканадаўстве, якія ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня бягучага года.
Прывітаў журналістаў і першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі. Ён таксама падзякаваў начальніку абласной інспекцыі за арганізацыю конкурсу сярод рэдакцый газет Гродзенскай вобласці.
Прэс-канферэнцыя закончылася на пазітыўнай ноце. Першы намеснік начальніка абласной падатковай інспекцыі Тамара Іосіфаўна Стасевіч падвяла вынікі абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў – граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны сродкі масавай інфармацыі і інспекцыі Ваўкавыскага, Лідскага і Зельвенскага раёнаў, тэлерадыёкампанія “Гродна” і тэлерадыёканал “Гродна+”. Падзячныя пісьмы інспекцыі атрымалі “Гродзенская праўда”, “Перспектыва” і “Воранаўская газета”.

---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.