Начальник Управления сельского хозяйства и продовольствия Руслан Сачко подвёл итоги сельскохозяйственного года

ostrovets_by_итоги сельхоз СачкоДзень работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаецца ў другой палавіне лістапада – час, калі засекі запоўніліся хлебам, жывёла за лета набрала вагу, калі можна спакойна азірнуцца, каб ацаніць усе дасягненні і недахопы – і зрабіць задзел на наступны год.
Падсумаваць папярэднія вынікі сельскагаспадарчага года мы папрасілі першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслана Мікалаевіча САЧКО.

РАСЛІНАВОДСТВА


Намалоты збожжавых і зернебабовых парадавалі астравецкіх аграрыяў – рэкордны сёлета ўраджай! А вось астатнія сельскагаспадарчыя культуры, у тым ліку і “другі хлеб”, не дацягнулі да вынікаў мінулага года.

Збожжа
У вытворчасці збожжа 2015 год стаў асаблівым. Гаспадаркі раёна намалацілі 92,6 тысяч тон хлеба, што на 10 тысяч тон больш мінулагодняга. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа склала небывалых 52 цэнтнера з гектара. У мінулым годзе на круг хлебаробы збіралі 43,7 цэнтнера. Самы важкі колас сёлета вырас у СВК “Гервяты”, дзе з кожнага гектара было намалочана ў сярэднім па 55,9 цэнтнера. Збожжа ў СВК “Варняны” і “Гудагай” таксама паказала салідную ўраджайнасць: адпаведна 55,3 і 55,2 цэнтнера з гектара. Міхалішкаўцы ў сярэднім на круг атрымалі 48,2 цэнтнера з гектара, а падальчане – 43,2.
Сярод збожжавых культур найлепш сябе паказала жыта. Найлепш жыта ўрадзіла ў СВК “Гервяты”: яго ўраджайнасць склала 70,1 цэнтнера з гектара. Эксперымент гервятцаў па вырошчванні высокапрадуктыўных гібрыдаў гэтай культуры цалкам апраўдаў сябе.
Валавы намалот пшаніцы склаў 34 868 тон зерня, што на 7 257 тон больш, чым хлебаробы раёна намалацілі летась. Сярэднераённая ўраджайнасць гэтай культуры дасягнула 54,4 цэнтнера з гектара.
Трыцыкіле і ячмень далі на круг больш чым 50 цэнтнераў з гектара, а валавы намалот у першапачатковай вазе адпаведна склаў 17 856 і 25 282 цэнтнера з гектара.
Усе гаспадаркі раёна справіліся з даведзеным планам паставак збожжа на дзяржаўныя хлебапрыёмныя пункты. Частка збожжа, якое засталося пасля выканання дзяржзаказу, будзе выкарыстана для прыгатавання канцэтраваных кармоў.

итоги сельскоеКукуруза
Кукуруза – культура, ролю якой складана пераацаніць у кормавытворчасці. Па стану на 1 лістапада, гаспадаркі раёна намалацілі 1 338 тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 69,3 цэнтнера з гектара. Лепш за ўсё “каралева палёў” урадзіла на гервяцкіх палях, дзе корманарыхтоўшчыкі з аднаго гектара сабралі па 78,6 цэнтнера.
Атрыманае зерне будзе выкарыстана для прыгатавання канцэнтраваных кармоў, а таксама для кармлення цялят.

Бульба
“Другі хлеб” урадзіў крыху горш, чым планавалася: “адгукнуўся” недахоп вільгаці. Валавы збор бульбы склаў 8 365 тон, што на 765 тон менш, чым у мінулым годзе.
З кожнага гектара раённага бульбянішча было сабрана ў сярэднім 298 цэнтнераў клубняў. У СВК “Гудагай” ураджайнасць бульбы склала 313 цэнтнераў з гектара, СВК “Гервяты” – 306, у СВК “Варняны” – 240, у СВК “Міхалішкі” – 180 цэнтнераў з гектара.

Лён
Вырошчваннем традыцыйна беларускай культуры – лёну (хоць ён не можа сапернічаць у даходнасці з іншымі эканамічна выгаднымі сельскагаспадарчымі культурамі) займаецца толькі адна гаспадарка ў раёне – саўгас “Падольскі”.
Валавы збор даўгунцу склаў 220,9 тон (у 2014 годзе – 323,5), сярэдняя ўраджайнасць льновалакна – 7,4 цэнтнера.

Рапс
Валавы намалот крыжакветкавага сёлета склаў 7 003 тоны. Да параўнання: у мінулым годзе аграрыі раёна намалацілі 7 512 тон. Ураджайнасць гэтай культуры, як і ў 2014 годзе, вагаецца ў межах 30 цэнтнераў з гектара. У аўтсайдэрах апынуліся дзве гаспадаркі – СВК “Міхалішкі” і саўгас “Падольскі”, дзе з гектара сабралі амаль на 10 цэнтнераў менш, чым у сярэднім па раёне.

Буракі
Прыемных сюрпрызаў земляробам сёлета не прынеслі і цукровыя буракі. Калі ў 2014 годзе з аднаго гектара накопвалі 619 цэнтнераў салодкіх карняплодаў, то сёлета толькі 422 цэтнеры. Самую вялікую ўраджайнасць цукровікаў атрымалі ў саўгасе “Падольскі”: 532 цэнтнера з гектара.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ


Хоць вынікі работы ў жывёлагадоўлі падводзіць яшчэ рана – наперадзе амаль паўтара месяца працы, – аднак ужо зараз можна агучыць, дзе і якія мінулагоднія мінусы жывёлаводы сёлета выправілі на тлустыя плюсы.

Вытворчасць малака
За 10 месяцаў бягучага года ў параўнанні з леташнім перыядам колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 1 514 галоў, а грамадскі статак пабольшаў на 325 кароў.
На 1 лістапада валавы надой малака склаў амаль 49 тысяч тон, што на 5 808 больш, чым у мінулым годзе. Раённы лідар у малочнай вытворчасці некалькі гадоў запар застаецца нязменным: у СВК “Гудагай” атрымалі больш за 13 тысяч тон малака. Астатнія гаспадаркі таксама спрацавалі з плюсам: у СВК “Варняны” надаілі 11,7 тысячы тон, у СВК “Гервяты” – 11 тысяч тон, у СВК “Міхалішкі” – 6,3 тысячы тон, у сагасе “Падольскі” – 6,5 тысячы тон малака.
Не можа не радаваць і прадуктыўнасць. Гудагайцы палепшылі свой мінулагодні вынік на 669 кілаграмаў, гервятцы – на 641, варнянцы – на 502. СВК “Міхалішкі” і саўгас “Падольскі” спрацавалі з мінусам, прычым апошнія – са значным.
Сярэдняя цана рэалізацыі аднаго літра малака з улікам сортнасці і падатку на дабаўлены кошт складае 4 618 рублёў, тлустасць – 3,73 працэнта. Сортам “экстра” найбольш малака перапрацоўшчыкам паставіў СВК “Гудагай” – 39,9 працэнта (па раёне – 18,1 працэнта).

итоги сельское2Вытворчасць ялавічыны
Сёлета дзве валаўтвараючыя гаспадаркі – СВК “Варняны” і “Гервяты” – у адрозненне ад мінулага года, спрацавалі са значным плюсам у вытворчасці мяса. За дзесяць месяцаў перапрацоўшчыкам рэалізавана 6 186 тон мяса, што на 23 працэнты больш, чым летась.
У адкормачнай галіне прывагі буйной рагатай жывёлы па раёне склалі 4 578 тоны – а гэта больш на 380 тон, чым у 2014 годзе. Мінулагоднія паказчыкі валавай прывагі жывёлы палепшылі ўсе гаспадаркі раёна: СВК “Варняны” – на 18 працэнтаў, СВК “Гудагай” – на 5, СВК “Гервяты” – на 7, СВК “Міхалішкі” – на 4, саўгас “Падольскі” – на 14 працэнтаў. Найбольшая валавая прывага буйной рагатай жывёлы ў СВК “Гервяты” і “Гудагай” – адпаведна 1 464 і 1 094 тоны.

Свінагадоўля
У Астравецкім раёне свінагадоўляй займаецца толькі СВК “Варняны”. На 1 лістапада пагалоўе свіней складае 14 435. Нягледзячы на тое што гэты паказчык крыху зменшыўся, калі параўноўваць з аналічным перыядам мінулага года, затое прыплод парасят сёлета склаў 20 510 галоў – а гэта на 1 092 галавы больш, чым у 2014 годзе. Валавая прывага свіней у Варнянах ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на небывалых 39 працэнтаў і складае 1 846 тон.

ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ


На 1 кастрычніка рэнтабельнасць вытворчасці ў гаспадарках раёна складае 9,3 працэнта, што на 4,1 працэнта менш, чым у мінулым годзе. Паводле даных эканамістаў, самая высокая рэнтабельнасць вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў СВК “Гудагай” (18,6). У СВК “Гервяты” і “Міхалішкі” гэты паказчык складае 10,3 і 7,8 працэнта адпаведна, у саўгасе “Падольскі” – 4,6 працэнта, у СВК “Варняны” – 3,9 працэнта.
За дзевяць месяцаў сумарная выручка ўсіх гаспадарак склала 441 мільярд рублёў, што амаль на 60 мільярдаў больш, чым за аналагічны перыяд 2014 года. Найбольш грашовых сродкаў атрымаў СВК “Варняны” – 118 мільярдаў рублёў. СВК “Гервяты” сельскагаспадарчай прадукцыі рэалізаваў на 113 мільярдаў, СВК “Гудагай” – на 107 мільярдаў. А СВК “Міхалішкі” і саўгас “Падольскі” атрымалі адпаведна па 49 і 53 мільярды рублёў.
У сельскагаспадарчай галіне за 9 месяцаў раёна сярэдняя зарплата склала 4 700 тысяч рублёў. Больш за сярэднюю па раёне заработную плату атрымліваюць працаўнікі СВК “Гудагай” (5 184), “Варняны” (4 800), “Гервяты” (4 980).

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.