На полях СПК "Гервяты" активно убирают сахарную свёклу

Галоўны аграном СВК “Гервяты” Дзяніс Валер’евіч Кірпа Галоўны аграном СВК “Гервяты”
Дзяніс Валер’евіч Кірпа


Пра вытокі салодкага жыцця добра ведаюць на Астравеччыне. Сёлета ў раёне пад цукровыя буракі адведзена 1 165 гектараў. Вырошчваннем гэтай эканамічна выгаднай культуры займаюцца ўсе гаспадаркі раёна. Да ўборкі цукровікаў прыступілі пакуль толькі тры сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы: “Гудагай”, дзе ўбрана 44 працэнты салодкіх караняплодаў, “Варняны” (82%) і “Гервяты” (28%). У апошнім, дарэчы, пад цукровікі адведзена самая вялікая плошча ў раёне – 450 гектараў. Аднак гервятцы не думаюць на гэтым спыняцца і плануюць на наступны год павялічыць “арэал” цукровых буракоў да 500 гектараў.

уборка свёклы 1Незваротна канулі ў Лету тыя часы, калі салодкія караняплоды спачатку некалькі разоў праполвалі ўручную, а пасля гэтак жа ўбіралі з калгасных палёў: вырывалі, церабілі і складвалі ў невялікія бурты. Тэхналагічныя навінкі выцеснілі ручную працу. Напрыклад, у Гервятах на ўборцы цукровікаў працуе адзін магутны “капач” – буракаўборачны камбайн “Кляйн”, які за дзень убірае да 10 гектараў.
Скарыстаўшыся нескладанымі матэматычнымі вылічэннямі, можна вызначыць тэрміны ўборкі цукровых буракоў у гаспадарцы – 45 дзён.
– Да ўборкі цукровых буракоў прыступілі ў верасні, – расказвае галоўны аграном СВК “Гервяты” Дзяніс Валер’евіч Кірпа. – Убраць іх – не самая стратная справа. Галоўнае – пасеяць і некалькі разоў зрабіць хімічную праполку ад пустазелля.

Павел Рыгоравіч  Алексеявец кіруе  механізаваным  “капачом” буракоў Павел Рыгоравіч Алексеявец кіруе механізаваным
“капачом” буракоў


З боку дзяржавы вытворцам буракоў аказваецца дапамога. Страты на ранняй уборцы цалкам кампенсуюцца: вага буракоў, якія адгрузілі на загрузачныя пункты чыгункі, аўтаматычна ўзрастае на 20 працэнтаў, з 10 да 20 верасня – на 15 працэнтаў, з 1 да 10 верасня.
Па словах механізатара Паўла Рыгоравіча Алексеяўца, які другі год заняты на ўборцы цукровікаў, буракі, улічваючы летняе бездажджоўе, сёлета выраслі нядрэнныя.
– Ураджайнасць буракоў на палях, якія пачалі ўбіраць першымі, была каля 320 цэнтнераў з гектара, – тлумачыць галоўны аграном СВК “Гервяты” Дзяніс Валер’евіч Кірпа. – Цяпер на круг убіраем больш за 400 цэнтнераў з гектара. Усё ж не хапіла цукровікам вільгаці...
Варта адзначыць, што салодкія караняплоды – гібрыды з розных лінеек: цукровісты, ураджайна-цукровісты і ўраджайны тыпы.
Уборка і пагрузка караняплодаў кладзецца на плечы саміх працаўнікоў СВК “Гервяты”, як і іншых гаспадарак, а вось іх транспарціроўку з поля да чыгункі і загрузку ў вагоны кампенсуе перапрацоўчае прадпрыемства – Слуцкі цукровы завод. Дарэчы, на адвозцы цукровых буракоў да чыгуначнай станцыі “Гудагай” заняты транспарт сельгастэхнікі і аўтабазы – агулам пяць адзінак тэхнікі.
У СВК “Гервяты” па стане на 24 верасня накапана 4 087 тон цукровых буракоў, якія цалкам вывезены на прыёмныя пункты. Салодкія караняплоды на Слуцкім цукровым заводзе ператворацца ў бялюткія дробкі цукру.

Мовай лічбаў:

Акрамя ўборкі цукровых буракоў і бульбакапання, на парадку дня ў СВК “Гервяты” – іншыя сельскагаспадарчыя работы. Азімы клін зерневых культур сёлета складзе 1 920 гектараў, з якіх 1 303 гектараў ужо засеяны, па стане на 24 верасня. Пад азімую пшаніцу адведзена 920 гектараў, пад трыцікале – 930 гектараў, а пад жыта – 70 гектараў.
“Каралева” палёў займае ў СВК “Гервяты” 1 568 гектараў. Убрана 254 гектары кукурузы на сілас, яе ўраджайнасць складае 356 цэнтнераў з гектара, а валавы збор – 9 031 тону.

--------------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.