На Островетчине выросло производство продукции сельского хозяйства
За першае паўгоддзе 2015 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Астравецкага раёна вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 12,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах.Пры гэтым вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі павялічылася на 15,8 працэнта, а раслінаводства, наадварот, зменшылася на 10,4 працэнта. Удзельная вага валавай прадукцыі сельскагаспадарчай галіны раёна ў аб’ёме валавай прадукцыі вобласці склала 4 працэнты супраць мінулагодніх 3,6 працэнта.
Вырошчванне жывёлы (жывой вагой) у параўнанні з першым паўгоддзем 2014 года павялічылася на 18,8 працэнта. Гэты прырост абумовіла павелічэнне вытворчасці свіней (на 54,8 працэнта), буйнай рагатай жывёлы (на 8,9 працэнта).
Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой жывой вагой павялічылася на 0,6 тысяч тон, або на 18,2 працэнта. Удзельная вага рэалізаванай на забой буйной рагатай жывёлы ў агульным аб’ёме рэалізацыі склала 76,4 працэнта, свіней – 23,5 працэнта.
На 1 ліпеня 2015 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці колькасць буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 2 тысячы галоў (на 6,5 працэнта), у тым ліку на 0,4 тысячы кароў (на 4,7 працэнта) і 1 тысячу свіней (на 7,6 працэнта).
Вытворчасць малака за першае паўгоддзе 2015 года ў параўнанні з мінулагоднім перыядам павялічылася на 13 працэнтаў. Яго рэалізацыя склала 24,9 тысячы тон малака, што на 14,3 працэнта больш, чым у першым паўгоддзі 2014 года. Удзельная вага рэалізаванага малака ў агульным аб’ёме яго вытворчасці па раёне склала 88,6 працэнта (у першым паўгоддзі 2014 года – 87,6 працэнта).
Сярэдні надой ад каровы за першае паўгоддзе 2015 года склаў 2 791 кілаграм малака, што на 195 кілаграмаў (7,5 працэнта) больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
