На Островетчине сеют озимые культуры

Механізатар Вацлаў Часлававіч Кандратовіч Механізатар Вацлаў Часлававіч Кандратовіч


Не паспелі зачыніцца дзверкі рэдакцыйнай машыны, якая спынілася каля дайноўскага поля, як вадзіцель, на поўныя грудзі ўдыхнуўшы свежае паветра, прамовіў: “Зямелькай пахне!”.
Тут поўным ходам ішла сяўба азімага трыцікале.

Франц  Казіміравіч  Безляповіч  падвозіць зерне Франц Казіміравіч Безляповіч падвозіць зерне


Вялікагабарытны “Джон-Дзір” з прычапным пасяўным агрэгатам “Амазонка” шчыраваў на калгасным полі.
– Каб не камяні, можна было б напоўніцу працаваць. Тэхніка камянёў баіцца, пагэтаму і адносіцца да яе трэба беражліва, – расказвае механізатар Вацлаў Часлававіч Кандратовіч. – На гэтым участку контурнасць невялікая. За змену засяваем прыкладна да 40 гектараў.

уборка гудогай осеньМовай лічбаў

У СВК “Гудагай”, як і ў астатніх гаспадарках раёна, справіліся з сяўбой азімых і свірэпіцы на 100 працэнтаў, а рапсу – на 114 працэнтаў. Хуткімі тэмпамі гудагайцы сеюць і зерневыя культуры: з планам у 1 600 гектараў яны справіліся на 36 працэнтаў. Азімая пшаніца ўжо займае 95 гектараў калгасных палеткаў, зерне трыцікале трапіла на 408 гектараў. Акрамя гэтага, убіраецца кукуруза і цукровыя буракі.