На Островетчине начались посевные работы
Веснавы дзень “корміць” тры гаспадаркі раёна, тэхніка якіх ужо шчыруе ў полі, – сельскагаспадарчыя кааператывы “Варняны”, “Гервяты” і “Гудагай”. Цёплае веснавое надвор’е дало старт пасяўной-2015.На першым участку Варнянскай гаспадаркі, у дзясятках кроках ад адміністрацыйнага будынка (лічы, пад вокам у старшыні!) – пасяўныя агрэгаты сеюць авёс. Толькі на гэтым полі яго запланавана пасеяць на 24 гектарах. Пратручанае і ачышчанае залатое зерне трапляе ў пульхную зямлю, каб праз некалькі месяцаў разрадзіцца добрым ураджаем.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
