На базе совхоза "Подольский" прошло совещание выездного президиума районной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Чарговае пасяджэнне выязнога прэзідыуму раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбылося на базе саўгаса “Падольскі”.

Кола пытанняў, што абмяркоўваліся на гэтай рабочай сустрэчы, было традыцыйна шырокім. Але асноўнай тэмай размовы стала распрацоўка стратэгіі прафсаюзнай работы па далейшым удасканаленні і падтрыманні належнага ўзроўню здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў АПК.
Абмеркаванне адбывалася на прыкладзе работы прафсаюзнай арганізацыі саўгаса “Падольскі”, з якой прысутных пазнаёміла яе старшыня Марына Яновіч. У сваім выступленні прафсаюзны лідар засяродзіла ўвагу сваіх калег з іншых арганізацый сістэмы АПК на магчымасцях вытворчага і дысцыплінарнага “рычага”, якім з’яўляецца калектыўны дагавор, заключаны паміж прафкамам і дырэкцыяй саўгаса. Важным рэгламентуючым дакументам з’яўляюцца і Правілы ўнутранага працоўнага распарадку – яны вызначаюць многія аспекты вытворчага і грамадскага жыцця прадпрыемстваў.
Шмат гаварылася пра важнасць работы грамадскіх інспектараў, якія, кожны на сваім месцы, па сутнасці, з’яўляюцца гарантамі захавання бяспечных умоў працы і дысцыпліны.
Па выніках абмеркавання была прынята пастанова, цэнтральным пунктам якой стала рашэнне ўзмацніць работу прафкамаў і пярвічных арганізацый, накіраваную на далейшае паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку работнікаў, на стварэнне на кожным працоўным месцы здаровага і бяспечнага мікраклімату.
У якасці практычнага азнаямлення ўдзельнікі выязнога прэзідыума пабывалі на малочнатаварным комплексе “Рытань”, дзе на іх шматлікія пытанні адказвала начальнік МТК Гражына Лісавец, а таксама наведалі збожжасушыльную гаспадарку. Так званая культурная частка сустрэчы была прадстаўлена наведваннем Кямелішкаўскага касцёла Нараджэння Маці Божай і музея-сядзібы Казіміра Сваяка ў Баранях.


-----------------------------
Францішка КРАСКО, фота аўтара.