На базе сельскохозяйственных организаций Островецкого района прошёл областной семинар
У мінулы чацвер на базе сельскагаспадарчых арганізацый Астравецкага раёна прайшоў абласны семінар-нарада, падчас якога разглядаліся пытанні забеспячэння ўмоў працы для правядзення рамонтных работ, навядзення парадку на мехдварах, пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне і арганізацыі падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенніх палявых работ 2016 года.
На семінар былі запрошаны загадчыкі рамонтных майстэрань, галоўныя інжынеры і начальнікі райсельгасхарчаў Гродзенскай вобласці, а таксама прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, абласнога выканаўчага камітэта і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, камітэтадзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, ДУП “Аблсельгастэхніка”, а таксама Баларускага прафкама работнікаў АПК і УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля выступлення старшыні Астравецкага райвыканкама Адама Кавалькі, падчас якога адбылося знаёмства з Астравецкім раёнам тых людзей, якія наведалі яго ўпершыню, удзельнікі семінара падзяліліся на дзве групы і адправіліся на агляд машынных двароў.Аднак тэхніка – не адзінае, на што звярталі ўвагу ўдзельнікі нарады: умовы працы, тэхніка бяспекі, месцы пераапранання, харчавання, адпачынку работнікаў – толькі невялікі пералік пытанняў, якія хвалявалі гасцей.
Першы маршрут уключаў у сябе СВК “Гудагай” і “Міхалішкі”, другі – СВК “Гервяты” і саўгас “Падольскі”. Пасля гэтага дзве дэлегацыі зноў сустрэліся на мехдвары СВК “Варняны”, дзе ім былі прадэманстраваны адрамантаваныя вузлы і агрэгаты да трактароў, зерне- і кормаўборачнаятэхніка і запчасткі да яе, якія выпускае ДУП “Аблсельгастэхніка”. Пра свае прадпрыемствы падчас прэзентацыі прысутным расказалі галоўныя інжынеры ААТ “Ліда-агратэхсэрвіс” Іван Юшкевіч і АУП “Мастоўскі рамонтны завод” Іван Шымановіч, дырэктары ДП “Слонімскі мотарамонтны
завод” Міхаіл Русанаў і ДП “Мастоўская сельгастэхніка” Сяргей Рудзяк, а таксама выконваючы абавязкі галоўнага інжынера ДП “Шчучынскі рамонтны завод” Алег Міхалоўскі.
Вялікая ўвага падчас прэзентацыі была нададзена бяспецы як работнікаў сельскай гаспадаркі, так і людзей, якія ніякага дачынення да яе не маюць. Так, было прынята рашэнне даўкамплектаваць навясное абсталяванне, якое не мае святлоадбівальных элементаў, гэтымі прыладамі. Адзінз варыянтаў абуладкавання фанарамі стоп-сігналу і пава роту на дэманстрацыі прапанавалі прадстаўнікі “Мастоўскай сельгастэхнікі”. Падставай да гэтага стала некалькі няшчасных выпадкаў і дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам не абазначанай святлоадбівальнымі, асвятляльнымі і апазнавальнымі элементамі спецыялізаванай тэхнікі, якія сёлета адбыліся на Гродзеншчыне.
Пасля вяртання ўдзельнікаў семінара ў Астравец першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук адкрыў пленарнае пасяджэнне. Увага была ўдзелена некаторым вострым пытанням і праблемным момантам, якія ў сваіх выступленнях уздымалі прысутныя.
Так, намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віктар Леановіч прапанаваў увазе прысутных праект рашэння калегіі камітэта, падвёў вынікі зробленай работы па рамонту і падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да вясенніх палявых работ, а таксамазакрануў тэму аховы працы і ўспомніў аб некаторых няшчасных выпадках, якія сёлета мелі месца.
Старшы інспектар па асобым даручэнням УДАІ МУС Гродзенскага аблвыканкама Павел Бусел звярнуў увагу на абазначэнні самаходнай сельгастэхнікі ў цёмны час сутак, а таксама нагадаў аб павышэнні бяспекі дарожнага руху ў зімовы перыяд.
Генеральны дырэктар ДУП “Аблсельгастэхніка” Ян Мазуркевіч падвёў вынікі падрыхтоўкі прадпрыемстваў да правядзення рамонту поўнакамплектнай тэхнікі і асобных агрэгатаў.Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч падкрэсліў, што большасць з агледжаных майстэрань адрамантаваны і абноўлены, а для абслугоўваючага персанала створаны ўсе ўмовы для працы, аднак пытанне забеспячэння
матэрыяльнай часткай застаецца хвалюючым для многіх гаспадарак. І хоць у іх ёсць жаданне, аднак няма магчымасці пачаць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Такім чынам перад усімі інжынернымі службамі па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі была пастаўлена задача
як мага хутчэй вырашыць гэтае пытанне, каб уся наяўная тэхніка на 100 працэнтаў была гатова да правядзення палявых работ 2016 года.
Напрыканцы сустрэчы старшыня Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч адзначыў падзячнымі лістамі лепшых інжынераў Гродзенскай вобласці.-------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.
