Лучших работников сельского хозяйства чествовали на областных "Дожинках" в Дятлово

дожинки областьУ пятніцу, 13 лістапада, лепшыя працаўнікі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці сабраліся ў Дзятлаве, дзе прайшлі “Дажынкі-2015”.
Сярод імён удзельнікаў і пераможцаў прагучалі і прозвішчы работнікаў сельскай гаспадаркі нашага раёна, якія атрымлівалі ўзнагароды на галоўнай сцэне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”.

Да пачатку афіцыйнай часткі ўсе госці маглі прагуляцца па горадзе, паглядзець ці прыкупіць вырабы майстроў народных промыслаў, зазірнуць на падворкі раённых гаспадарак, дзе артысты з розных куточкаў Гродзеншчыны забаўлялі песнямі і танцамі.
На стадыёне для аматараў фізічнай культуры прайшоў фінал гадавой спартакіяды сярод сельскіх жыхароў.
дожинки область1

дожинки область2

дожинки область3

дожинки область4

дожинки область5

дожинки область6

дожинки область7

дожинки область8Для маленькіх гасцей свята на стадыёне «Колас» працаваў дзіцячы гарадок з атракцыёнамі, электрамабілямі, салодкай ватай і гульнявой праграмай. На галоўнай плошчы горада выступалі пераможцы вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, арганізаванага прафсаюзамі.
Цэнтральнай падзеяй свята стала ўрачыстае шэсце пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года, а таксама цырымоніі адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу і ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю.
Спецыяльна да “Дажынак-2015” у Дзятлаве спяклі 100-кілаграмовы каравай, які на ўрачыстым шэсці работнікаў сяла пранеслі па галоўных вуліцах горада. Разам з каласамі ён меў шэсць ярусаў і амаль мятровы дыяметр.
З галоўнай сцэны Цэнтра культуры, на якую запрашаліся кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, і непасрэдныя ўдзельнікі жніва, шмат разоў гучалі словы аб тым, што дзякуючы працавітасці сельскіх жыхароў сёлета Гродзеншчына сабрала збожжа больш, чым у 2014 годзе, паказчыкі якога былі да гэтага часу рэкорднымі.
Пашану, узнагароды і грашовыя прэміі заслужылі сваёй працай і астравецкія аграрыі.
Старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька і яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Сачко атрымалі з рук губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова дзве ганаровыя граматы другой ступені: за нарыхтоўку кармоў і за вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі.
облатсные дожинки

облатсные дожинки2

облатсные дожинки1За добрасумленную працу граматай абласнога выканаўчага камітэта быў узнагароджаны брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК “Міхалішкі” Мар’ян Комар.
Граматы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі атрымалі нашы маладыя аграрыі: сярод маладых вадзіцеляў – Сяргей Ромаш з СВК “Варняны” і пераможцы спаборніцтва па намалоту збожжа сярод камбайнераў Віталь Мілейша і Сяргей Трусевіч з СВК “Гудагай”.
Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання была ўзнагароджана брыгадзір вытворчага ўчастка СВК “Гудагай” Галіна Грамбоўская, а трактарысты-машыністы Анджэй Ясевіч і Станіслаў Кяжун з СВК “Гервяты” і “Варняны” за сваю работу атрымалі падзячныя лісты.
Узнагароды атрымалі старшыня СВК “Гудагай” Эдуард Садоўскі – ад аграсаюза, а намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама Галіна Ждановіч – ад прафсаюза.
Першае месца ў абласным спаборніцтве па жывёлагадоўлі заняла заатэхнік СВК “Гервяты” Марыя Бушмовіч.

облатсные дожинки9

облатсные дожинки3

облатсные дожинки4

облатсные дожинки5

облатсные дожинки6

облатсные дожинки7

облатсные дожинки8

---------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.