Лучшие животноводы СПК "Гервяты" получили подарки за свою работу

награждение лучших сыс жуковская жакунПрацягваецца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Кожны квартал на працягу 2016 года адзначаюцца лепшыя аператары машыннага даення, жывёлаводы, даглядчыкі, аператары па штучным асемяненні, заатэхнікі і іншыя працаўнікі.

Нагадаем, першымі ў Астравецкім раёне ўзнагароды атрымалі чатыры аператары машыннага даення МТК “Германішкі” СВК “Гудагай”. Нядаўна была адзначана работа жывёлаводаў комплекса па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Гервяты”.

Жывёлагадоўчы комплекс СВК “Гервяты” і яго працаўнікі з году ў год паказваюць добрыя вынікі. З пачатку 2016 года валавая прывага жывёлы склала 810 тон, а сярэднесутачная за сем месяцаў – 899 грам (плюс 12 грамаў да мінулага года).

За ўсімі паказчыкамі і лічбамі стаіць штодзённая праца жывёлаводаў.

На мінулым тыдні першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула і бухгалтар Святлана Віктараўна Кацяш з падарункамі і словамі віншавання завіталі ў Гервяты на жывёлагадоўчы комплекс.

Падчас узнагароджвання лепшых жывёлаводаў Надзеі Паўлаўны Жакун, Наталлі Фёдараўны Алёкса, Дануты Іосіфаўны Жукоўскай і Святланы Сцяпанаўны Сыс Вольга Віктараўна адзначыла, што падчас жніва ўся ўвага скіравана на хлебаробаў – і гэта справядліва. Але не меншай пашаны, чым механізатары, заслугоўваюць і жывёлаводы. Таксама першы намеснік начальніка райсельхарчу адзначыла, што, па словах старшыні СВК “Гервяты” Вячаслава Фёдаравіча Яроміча, у бліжэйшы час для работнікаў комплекса адкрыецца дом жывёлавода.

– Як былому спецыялісту СВК “Гервяты”, мне прыемна, што эстафету лепшых у жывёлагадоўчай галіне перанялі працаўнікі гэтай гаспадаркі, – падкрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула. – У рамках акцыі мы плануем наведаць жывёлагадоўчыя комплексы ўсіх гаспадарак раёна.

Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з архіву райкама прафсаюза работнікаў АПК.