Лучшие комбайнерские экипажи района поблагодарили за работу

награждение лучших1 Гудогай Качкан Грабовский ВинчаДля аграрыяў паўночнага рэгіёну, у тым ліку і Астравецкага раёна, сёлетняя ўборачная кампанія выдалася няпростай. Экіпажам камбайнераў давялося біцца за ўраджай з дажджлівым надвор’ем. І пераможцы жніва – нагадаем, што першыя “тысячнікі” сярод вадзіцеляў і аператараў зернесушылак ужо атрымалі заслужаныя ўзнагароды – не пакінулі сябе чакаць.

На мінулым тыдні была адзначана работа лепшых камбайнерскіх экіпажаў раёна.

награждение лучших Ворняны Метлевский Козловский Юркойть бабарико Блашкевич С ССтаршыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, яго бухгалтар Святлана Віктараўна Кацяш і старшыні пярвічных арганізацый кааператываў завіталі на працоўнае месца камбайнераў – а яно, як вядома, знаходзіцца проста ў полі – каб павіншаваць перадавікоў жніва і ўручыць ім заслужаныя узнагароды.

награждение лучших Гервяты Винцкусь (2)

награждение лучших гудогай гурштын

награждение лучших Гудогай Милейша и Трусевич

награждение лучших гудогай тхорев председатель первичной проф оргназиации Наливайко Анна Иосифовна

– Згодна з умовамі раённага спаборніцтва, улічваецца намалот збожжавых і зернебабовых без рапсу, – патлумачыў Юрый Аляксандравіч. – Акрамя гэтага, сёлета ўпершыню было вырашана адзначыць работу галоўнага агранома той гаспадаркі, дзе камбайнеры першымі намалацілі тысячу тон збожжа.

Камбайнерскі экіпаж СВК “Гудагай” у складзе Віталя Віктаравіча Мілэйшы і Сяргея Славаміравіча Трусевіча сталі аднымі з першых “тысячнікаў” раёна не толькі ў агульным заліку спаборніцтва, але і сярод моладзевых экіпажаў. Па выніках раённага спаборніцтва ўзнагароду атрымаў і галоўны аграном гэтай гаспадаркі Андрэй Вайцехавіч Вінча.

Віншаванні, грашовыя прэміі, дыпломы і падзячныя пісьмы знайшлі сваіх герояў – герояў жніва!

Камбайнерскія экіпажы, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа:


Віталь Віктаравіч Мілэйша і Сяргей Славаміравіч Трусевіч з СВК “Гудагай”.

Андрэй Віктаравіч Качкан і Яўген Валянцінавіч Грабоўскі з СВК “Гудагай”.

Уладзіміравіч Іванавіч Мятлеўскі і Віталь Рыгоравіч Казлоўскі з СВК “Варняны”.

Камбайнеры-“тысячнікі”


Тадэвуш Іванавіч Юркойць і Вячаслаў Станіслававіч Бабабрыка з СВК “Варняны”.

Андрэй Іванавіч Вінцкусь і Аляксей Іосіфавіч Гудойць з СВК “Гервяты”.

Рыгор Рыгоравіч Тхораў і Яўген Уладзіміравіч Гурштын з СВК “Гудагай”.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.