К летнему пастбищному сезону не все животноводы подготовились грамотно и в соответствии с технологией

коровы СПК Гервяты1Вытворчыя поспехі жывёлагадоўлі ў вясенне-летні перыяд вызначаюцца галоўным чынам станам пашы і рацыянальным яе выкарыстаннем. Мы папрасілі пракаменціраваць ход падрыхтоўкі да пашавага ўтрымання жывёлы, наяўнасці пашавых угоддзяў у гаспадарках раёна намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгу Віктараўну Умрыхіну.

– Асноўная задача, якая стаіць перад жывёлаводамі раёна, – павелічэнне вытворчасці малака. Усе гаспадаркі раёна распачалі выпас жывёлы – але не ўсе зрабілі гэта граматна і ў адпаведнасці з тэхналогіяй. Падчас падрыхтоўкі да летне-пашавага сезону ўзніклі пэўныя пытанні, аднак на сённяшні дзень праблемныя моманты вырашаны.

Першаадкрывальнікамі сезону стала малочна-таварная ферма “Варона” СВК “Варняны”, дзе каровы выйшлі на пашу напачатку красавіка. Як паказвае практыка, чым раней пачынаецца пашавы сезон, тым лепш для жывёлы. Правільная арганізацыя кармлення ў пераходны перыяд у многім вызначае эфектыўнасць ўсяго пашавага сезону. Асноўная ўмова пераходу – паступовасць, таму спачатку жывёле скармлівалі свірэпіцу. У СВК “Гудагай” пасеяна 150 гектараў гэтай культуры, у СВК “Варняны” – 105, у СВК “Гервяты” – 125, у СВК “Міхалішкі” – 120. У СВК “Гудагай” з восені некаторыя палі – 22 гектары – спецыяльна засеялі азімым жытам для выпасу жывёлы.

Плошча раённай пашы складае больш за 2 тысячы гектараў, а на адну ўмоўную галаву адведзена каля паловы гектара.

Адразу пасля страўлівання пашы вядзецца яе падкошванне, разбіванне фекальных “купінак” і ўнясенне мінеральных угнаенняў.

Сёлета плануецца выпасваць больш за 4,4 тысячы галоў. На круглагадавым стойлавым утрыманні застануцца 5 458 кароў (54 працэнты ад дойнага статку), у асноўным гэта рагулі з малочна-таварных комплексаў, дзе тэхналогіяй прадугледжаны менавіта такі тып утрымання. Пасвіцца круглыя суткі будуць 1 830 кароў.

У апошнія гады гаспадаркі раёна адмовіліся ад выкарыстання перасоўных даільных установак – гэта вельмі працаёмкая і амаль цалкам ручная работа. На дойку статкі прыганяюцца на фермы па спецыяльных прагонах.

На пашу увесь час падвозіцца вада, ёсць неабходная колькасць солі, патакі, мелу і грубых кармоў – сена, саломы.

Пасьба жывёлы на некаторых фермах адбываецца франтальна з прымяненнем электрапастухоў. А тым часам жывёлаводы прыводзяць у належны стан памяшканні, дзе ўтрымліваецца зімой жывёла.

-----------------------------------


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.