Деревья по осени считают
Ляснік абходу №1 Уладзімір Часлававіч Ігнатовіч і майстар лесу ўчастка №1 Астравецкага лясніцтва Алег Іванавіч Катлабай падлічваюць на вызначаным участку колькасць сасёнак і бярозак. Неўзабаве пасадкі дрэўцаў-сямігодак набудуць новы і ганаровы для сябе статус – “лес”.
Дзякуючы штодзённай карпатлівай працы работнікаў лясной гаспадаркі, у тым ліку Астравецкага лясгаса і лясніцтваў, наша Беларусь на ўвесь свет славіцца сваімі “зялёнымі” багаццямі.
