Аграрии СПК "Гудогай" одними из первых начали кормозаготовку

косовица“Водар свежаскошанай травы пахне дзяцінствам”, – заважыў наш рэдакцыйны вадзіцель падчас падрыхтоўкі рэпартажу пра пачатак раённай касавіцы. І складана з гэтым цяжка не пагадзіцца.

А вось гудагайскія касьбяры, якія на мінулы тыдні шчыравалі на калгасных сенакосах, штодзень “купаюцца” ў травяным водары і за працай не маюць часу на сантыменты.

Аграрыі СВК “Гудагай” адны з першых вывелі тэхніку на касавіцу і пачалі корманарыхтоўку.

косовица1Першым укосам у СВК “Гудагай” запланавана скасіць 3 272 гектары, а таксама нарыхтаваць 1 400 тон сена, 26 400 тон сенажу і 31 700 тон сіласу.

Хоць не на ўсіх участках травы вызначаюцца развітай вегетацыйнай масай, пасля дажджу, які накрыў Астравеччыну ў сераду, зялёныя яны на вачах пацягнуцца ўгору –  лічаць гудагайскія корманарыхтоўшчыкі.

Зыгмунт Адамавіч Лукашэвіч, касец Зыгмунт Адамавіч Лукашэвіч, касец


Пры больш аптымальным надвор’і пачнецца сенаванне, а пакуль што гудагайцы адны з першых у раёне пачалі нарыхтоўваць сянаж. У аўторак да траншэі ля малочна-таварнага комплексу “Германішкі” імчалі з зялёнай масай МАЗы, а буйнагабарытныя “Амкадоры” яе трамбавалі. Па стане на 26 мая, у СВК “Гудагай” закладзена … тоны, што складае … працэнты ад плана. Акрамя гэтага, сянажную масу нарыхтоўваюць у  выглядзе рулонаў. Адзін прэс-падборшчык за дзень сваёй хады па сенакосе “выплёўвае” да 100 калючых “шпулек”.

Антон Антонавіч Раткоўскі, касец Антон Антонавіч Раткоўскі, касец


Мар’ян Іванавіч Адамковіч добра падвяленую траву скручвае ў рулоны Мар’ян Іванавіч Адамковіч добра падвяленую траву скручвае ў рулоны


Навучэнцы Ашмянскага ДПАТК Уладзімір Шафран, Іван Алёкса і Міхаіл Лапшэвіч праходзяць вытворчую практыку ў СВК “Гудагай”: рыхтуюць траншэю ля фермы “Смілгі” для закладкі кармоў Навучэнцы Ашмянскага ДПАТК Уладзімір Шафран, Іван Алёкса і Міхаіл Лапшэвіч праходзяць вытворчую практыку ў СВК “Гудагай”: рыхтуюць траншэю ля фермы “Смілгі” для закладкі кармоў


…Расці, травіца, хутка, бо імпэту гудагайскіх корманарыхтоўшчыкаў хопіць не на адзін дзясятак сенакосаў, якія пахнуць дзяцінствам.

Каментарый спецыяліста

Стан гатоўнасці корманарыхтоўчай тэхнікі мы папрасілі пракаменціраваць галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Іосіфавіча Раманоўскага:

– Сітуацыя стабільная. Падчас лінейкі гатоўнасці камісія на чале са старшынёй Астравецкага райвыканкама Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам правярала гатоўнасць гаспадарак да касавіцы. Запчасткі набываліся за кошт авансаў, выдзеленых пад будучую рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сёлета на нарыхтоўцы кармоў да зімне-стойлавага ўтрымання жывёлы будуць задзейнічаны 30 адзінак тэхнікі, з іх – 6 кормаўборачных высокапрадуктыўных камбайнаў, 14 К-Г-6 “Палессе” , 6 “Ягуараў” і 2 “ДжонДзіры” (яны ёсць толькі ў СВК “Гервяты” і “Гудагай”). На калгасныя сенакосы выйдзе 45 трактарных касілак, з іх – 7 дзевяціметровых. На касавіцы будзе працаваць 26 трактарных грабляў, 8 варушыльнікаў, 19 валкаўтваральнікаў і 30 прэс-падборшчыкаў, з якіх 8 адразу падбіраюць падвяленую зялёную масу, а пасля абмотваюць яе ў поліэтыленавую плёнку. Хапае тэхнікі і для падвозу сенажу да траншэй.

Мовай лічбаў

Першым укосам сёлета запланавана скасіць  14 330 гектараў. Па стане на … мая ў раёне скошана … гектараў - … працэнты ад запланаванага. Найбольшая плошча сенакосаў,  а гэта  3 333 гектараў – у СВК “Гервяты”. На касавіцы лідзіруюць гудагайскія корманарыхтоўшчыкі, якія за дзень выконваюць 4 працэнты ад даведзенага плану. У СВК “Гудагай” травы ляглі ў пракосы на плошчы … гектараў, у СВК “Гервяты” - …, СВК “Варняны” і “Міхалішкі” адпаведна скасілі па … гектараў, а саўгас “Падольскі” - … гектараў.

Падчас першага ўкосу плануецца нарыхтаваць 7 тысяч тон сена, больш чым 115 тысяч тон сенажу і 138 тысяч тон сіласу.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.