6 400 литров молока с коровы – такой план поставили на 2015 год на МТК "Дайлидки"

вятлана Віктараўна  Барташэвіч, аператар  машыннага даення Святлана Віктараўна Барташэвіч, аператар машыннага даення


Ферма “Дайлідкі”, па словах старажылаў сельскай гаспадаркі, вядома здаўна. Аднак два гады назад яна кардынальна змянілася: пабольшала, папрыгажэла і цалкам змяніла сваю змястоўную назву – стала малочна-таварным комплексам. Хоць сам комплекс першапачаткова быў разлічаны на ўтрыманне 777 кароў, зараз тут жыве 807 дойных кароў, а агульная колькасць буйнай рагатай жывёлы, якая ўтрымліваецца на МТК “Дайлідкі”, складае больш за дзве тысячы галоў. З дня ў дзень “малочную” варту тут нясуць больш за сорак чалавек – аператары машыннага даення, даглядчыкі, жывёлаводы, прыбіральшчыкі…

Начальнік МТК “Дайлідкі”  Ганна Антонаўна Александровіч Начальнік МТК “Дайлідкі”
Ганна Антонаўна Александровіч


Па праўдзе, комплекс уражвае не толькі колькасцю рагулек і адпаведных памяшканняў для іх утрымання – але і адладжанасцю работы: кожны чалавек на сваім месцы. А кіруе малочна-таварным комлексам “Дайлідкі” з самага пачатку яго ўтварэння Ганна Антонаўна Александровіч. Яна, як ніхто, ведае ўсё пра вытокі вялікага малака, таму што дарога ў жывёлагадоўлю начальніка малочна-таварнага комплекса пачыналася з працы даяркі. Нават на бальнічным Ганна Антонаўна прападае на рабоце.
– З першага дня ўтварэння комплексу я тут, – расказвае начальнік МТК “Дайлідкі”, – Спачатку працавала даяркай, пасля – заатэхнікам-селекцыянерам, а праз тры месяцы ўзначаліла комплекс. Вядома, бываць пэўныя цяжкасці. У падначаленні ў мяне 45 чалавек – і кожны са сваім характарам. Мне здаецца, з кожным у мяне атрымліваецца знайсці агульную мову і вырашыць спрэчныя пытанні, калі яны ўзнікаюць.

Людміла Вікенцьеўна Матыяшкойць,  дзённы жывёлавод Людміла Вікенцьеўна Матыяшкойць,
дзённы жывёлавод


І сапраўды, бачна, што на малочна-таварным комплексе любяць і паважаюць свайго шэфа: раз-пораз у кабінет да Ганны Антонаўны заходзяць работнікі і цікавяцца, ці хутка яна паправіцца і выйдзе на працу.
На комплексе практыкуюць трохразовую дойку: спачатку рагулі аддаюць малако раніцай – з 5 да 11 гадзін, пасля – з 12 да 3 гадзін дня, і вечарам – з 18 да 22 гадзін.
Аператары машыннага даення, ці па-просту даяркі, працуюць па сістэме “два на два”: два дні прападаюць на комплексе і столькі ж адпачываюць дома. Усяго на МТК “Дайлідкі” працуе шасцёра аператараў машыннага даення.

Жанна Аляксандраўна  Раткевіч, аператар ма- шыннага даення Жанна Аляксандраўна Раткевіч, аператар машыннага даення


На свае вочы давялося пабачыць, што сабой уяўляе аўтаматызаваная дойка вялікага статка. Даільны зал разлічаны на 36 галоў: рагулі па чарзе заходзяць у памяшканне і самастойна (і хто будзе аспрэчваць, што ў жывёлы няма розуму!) “прасоўваюць” галаву ў спецыяльнае прыстасаванне.

Альгіс Іосіфавіч  Кішкель, падгоншчык Альгіс Іосіфавіч Кішкель, падгоншчык


– Напачатку складана было да гэтага прывучыць жывёлу, – расказвае Ганна Антонаўна. – З уласнага вопыту ведаем, што простае перамяшчэнне кароў з іншых ферм не апраўдвае сябе: дарослую карову, якая прывыкла да “прывязніка”, цяжка прывучыць да стойлавага ўтрымання. Як паказвае практыка, лягчэй навучыць, чым перавучыць, пагэтаму самі гадуем цялушак аднаўлення, асемяняем іх, а пасля ацёлу ўводзім у статак.

Таццяна Іванаўна Мураўская, падгоншчык Таццяна Іванаўна Мураўская, падгоншчык


Увогуле на комплексе тэхналагічныя групы фарміруюцца ў залежнасці ад велічыні надою і тэрміна пасля ацёлу. Ад прадукцыйнасці і лактацыі залежыць рацыён рагуль. Праблем з кармамі не ўзнікае: гервяцкія касары спраўна працуюць. Побач з малочна-таварным комплексам узвышаецца запакаваны па ўсіх тэхналогіях сянаж. Сваёй чаргі трапіць на стол да рагуль гэтак жа чакае і сілас са спажыўнай і карыснай кукурузы.

Людміла Іванаўна  Бабойць, аператар  машыннага даення Людміла Іванаўна Бабойць, аператар машыннага даення


Працаўнікі, якія стаялі ля вытокаў зараджэння калгасаў у нашым раёне, напэўна, не паверылі б, што порцыю спецыяльных, асабліва смачных, канцэнтратаў каровы цалкам самастойна сабе “зарабляюць”. І ніякі чалавечы фактар не тут сваёй ролі: за гэтым пільна сочыць адладжаная камп’ютарная сістэма.
Раней даяркі ведалі сваіх малочных падапечных па мянушках: Зорка, Рагуля… А зараз усе каровы праходзяць у камп’ютары пад “кодамі”: спецыяльнымі нумарамі. На назе кожнай жывёлы замацаваны рэспондзер – датчык для распазнавання. А бірка з нумарам, замацаваная ля вуха, дазваляе кантраляваць, колькі жывёла “пасецца” на кармабоксах.

Марэк Мечыслававіч Алітойць, слесар Марэк Мечыслававіч Алітойць, слесар


Да прыкладу, рагуля з нумарам “103” за суткі дала амаль 25 літраў, а за 42 дні – 900 літраў малака. На 15.00 16 кастрычніка ў кармавы бокс яна заходзіла ўжо шэсць разоў, апошні раз яна абедала ў 14.14. Усю інфармацыю, пачынаючы ад нумара асабовай біркі і заканчваючы датай апошняга ацёлу, пра кожную з васьмі соцень кароў можна знайсці ў спецыяльнай праграме. Гэтыя даныя выкарыстоўваюцца пры фарміраванні груп кароў і ўводзе першацёлак у асноўны статак.
Вядома, што паспяховасць той ці іншай фермы ці комплексе вымяраецца ў вытворчых паказчыках. На МТК “Дайлідкі” з умоўнай каровы плануецца надаіць 6400 літраў малака за 2015 год. Сярэднесутачны надой складае 17 літраў, а летам – 20 літраў.
ферма Дайлидки8– Па зводках, калі не памыляюся, мы займаем чацвёртае месца ў раёне сярод малочна-таварных комплексаў, – расказвае Ганна Антонаўна. – Сярод гаспадарак у лідарах стала прапісаўся СВК “Гудагай”, а другую пазіцыю займае кааператыў СВК “Гервяты”. Па выніках першага паўгоддзя наш комплекс атрымаў прэмію ў 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Дарэчы, у гэтым спаборніцтве ўлічваліся многія фактары, пачынаючы ад аб’ёмаў вытворчасці і заканчваючы санітарна-бытавымі ўмовамі.
І начальнік комплексу, і яе падначаленыя пільна нясуць “малочную” варту.

Марыя Мар’янаўна  Захарэўская,  прыбіральшчыца Марыя Мар’янаўна Захарэўская,
прыбіральшчыца

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.