Калі вы зразумелі, што вам неабходна абнавіць вокны ці паставіць аконныя сістэмы ў толькі што пабудаваны дом, то час задумацца пра выбар вытворцы, канструкцыі і самога матэрыялу. А ад вашага выбару залежыць многае – сама атмасфера памяшкання, камфортнасць тэмпературы, тэрмін службы, надзейнасць і ў цэлым ваш настрой.
СТАА “Клёнпласт” ажыццяўляе вытворчасць,... Читать далее
Пластыкавыя вокны высокай якасці цяпер можна заказаць у Астраўцы
Астравецкія алімпіёнікі вярнуліся з узнагародамі
Наша газета ўжо паведамляла, што шэсць вучняў з нашага раёна ўвайшлі ў склад абласной зборнай, якая будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскай алімпіядзе.
На мінулым тыдні ў алімпіядзе па рускай мове, якая праходзіла ў горадзе Брэсце, удзельнічала Аксана Аўгуль, вучаніца гімназіі №1. Аксана выступіла даволі ўдала і ў Астравец вярнулася з дыпломам ІІІ... Читать далее
Чарговы поспех Паўла Букеля
На мінулым тыдні каманда педагагічных работнікаў з нашага раёна прымала ўдзел у абласным фестывалі песні работнікаў сістэмы адукацыі, прысвечанага 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Абараняць гонар адукацыі ў Гродна паехалі пераможцы раённага этапу – Павел Букель, Святлана Ластоўская і Алена Такарчук з цэнтра пазашкольнай работы, Святлана Шаблінская і... Читать далее
«Трафейныя» медалі Астравецкага лясгаса
З 10 па 13 сакавіка ў выставачным цэнтры “БелЭкспа” ў Мінску праходзіла Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш “Паляўніцтва і рыбалоўства. Вясна-2011”, у якой традыцыйна ўдзел прыняла лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.
На гэты раз для ўдзелу ў выставе былі падрыхтаваны паляўнічыя трафеі, турыстычныя буклеты, інфармацыйныя стэнды і ролікі з фільмамі аб Астравецкім лясгасе... Читать далее
У Рымдзюнах прайшлі спаборніцтвы па валейболе
У суботу на базе Рымдзюнскай СШ прайшлі фінальныя спаборніцтвы сярод вучняў сярэдніх школ па валейболе.
Першынство раёна праходзіла ў два этапы: спачатку на базе Гудагайскай, Варнянскай і Падольскай школ прайшлі занальныя спаборніцтвы. А 26 сакавіка ў Рымдзюнах сустрэліся пераможцы занальнага этапу.
Пазмагацца за права называцца лепшымі ў Рымдзюны прыехалі жаночыя каманды са... Читать далее
Недастача... Ці як не аказацца без зарплаты?
У Смаргонскую міжраённую інспекцыю працы звярнулася прадавец, якая расказала, што ў ходзе праведзенай у магазіне інвентарызацыі ўстаноўлена недастача ў памеры 19 мільёнаў рублёў. Суму недастачы наймальнік вырашыў падзяліць паміж трыма прадаўцамі і ўтрымліваць яе з зарплаты работнікаў да поўнага пагашэння. Так, з зарплаты прадаўца наймальнік на працягу некалькіх месяцаў утрымлівае... Читать далее
Жаночыя ножкі не дачакаліся адзёжкі...
22 сакавіка лідскія вартавыя мяжы ў аўтамабільным пункце пропуску “Беняконі” спынілі адміністрацыйна-мытнае правапарушэнне, аб’ектам якога стала партыя жаночых калготак. Раніцай у ходзе агляду транспартнага сродку пагранічнікі затрымалі іншамарку, якая ехала з Літоўскай Рэспублікі. Вадзіцель аўтамабіля, жыхар Шальчынінкая, вырашыў не дэклараваць устаноўленым парадкам свой тавар, а схаваць яго ў канструктыўных асаблівасцях... Читать далее
«Мірны атам» стаў «сярэбраным»
Нагадаем, што па выніках восеньскага адборачнага туру вясёлая і знаходлівая астравецкая каманда “Мірны атам” выйшла ў чацвёрку мацнейшых і атрымала права яшчэ раз прадэманстраваць уменне жартаваць, “прыколвацца” і весяліць іншых. І вось гэты час наступіў – у мінулую суботу ў Гродне адбыўся абласны чэмпіянат КВЗ.
Сапернікамі астраўчан сталі дзве гродзенскія каманды... Читать далее
Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы ў тройцы лідараў
Газета ўжо паведамляла, што сярод устаноў адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу “Брэнд года сістэмы адукацыі”. Тады пераможцамі сталі гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы. Яны і атрымалі магчымасць пазмагацца за права называцца лепшымі ў сваёй намінацыі ў абласным конкурсе.
Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога конкурсу,... Читать далее
АЭС: паразважаем без істэрык
Аўтарскі ракурс Эдуарда Свірыда
Пры ўсіх адрозненнях перакананых праціўнікаў развіцця ядзернай энергетыкі ўсіх іх аб’ядноўваюць, робяць падобнымі адзін на аднаго, некалькі асаблівасцей.
Сярод іх — катэгарычнае непрыняцце процілеглага пункту погляду, нават у асобнай яго частцы, у дэталях; вольная інтэрпрэтацыя, адмаўленне аб’ектыўных фактаў; апеліраванне найперш да пачуццёвай, эмацыянальнай складаемай чалавечай асобы, якая, як... Читать далее