Увага: "Прамая лінія". Аб АЭС – з першакрыніц

13:50 / 30.03.2010
Калі пачнецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі?
Наколькі праўдзівыя чуткі аб пераносе тэрмінаў будаўніцтва?
Як уладкавацца на будоўлю і пры гэтым не стаць ахвярай аферыстаў?
Калі будзе падпісана міжурадавае пагадненне з Расіяй?

На гэтыя і многія іншыя пытанні падчас «Прамой лініі» з чытачамі “Астравецкай праўды” адкажа намеснік галоўнага інжынера ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Уладзімір Дзмітрыевіч Горын.
Пытанні можна задаць 1 красавіка – і гэта не жарт – па тэлефоне 21-1-09 з 10 да 11 гадзін.