Дзякуючы спонсарскай дапамозе, аднамомантна і практычна поўнасцю абнавіўся аўтамабільны парк цэнтральнай раённай бальніцы: былі набыты адразу тры машыны “хуткай дапамогі”.
Галоўны ўрач бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны не захацеў назваць прозвішча шчодрага спонсара, але падзякаваў старшыню райвыканкама Адаму Дзмітрыевічу Кавальку за тое, што той дапамог знайсці такога спонсара. Старыя машыны “хуткай дапамогі”... Читать далее
Тры машыны "хуткай дапамогі" набыла раённая бальніца
Алёна Нарэйка сярод крамлёўскіх зорак
Яна вельмі падобная на вясенняга сонечнага зайчыка – такая ж светлая, сонечная, няўрымслівая. З нязменнай адкрытай усмешкай на твары і гарэзлівым агеньчыкам у празрыстых вачах. Рэдкі выпадак, калі знешняе аблічча чалавека настолькі дакладна адпавядае яго ўнутранаму стану. Яна, хоць і пасталела, але па сутнасці засталася ўсё той жа непасрэднай, чулай,... Читать далее
Астравецкія хакеісты сталі залатымі прызёрамі
На мінулым тыдні прайшлі абласныя спаборніцтвы па хакею сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І наш раён ускалыхнула цудоўная навіна – астравецкія хакеісты (трэнер Я.М. Яфімаў) сталі залатымі прызёрамі.
Спаборніцтвы праходзілі па двух узроставых катэгорыях: 1995-96 год нараджэння і 1997-99 год нараджэння. Ужо 9 сакавіка стала... Читать далее
Хацеў адпомсціць за забітага бацьку...
19-гадовы пасынак захацеў згвалтаваць былую мачыху, каб адпомсціць ёй за забітага бацьку. У выніку сам ледзь не пазбавіўся жыцця.
ДАМОЎ, У ПЕКЛА
Летам мінулага года, кінуўшы вучобу ў каледжы, у невялікую вёсачку на Астравеччыне прыехаў, а дакладней – вярнуўся ў бацькоўскі дом — 19-гадовы Андрэй Пухаў (тут і далей імёны ўдзельнікаў падзей... Читать далее
Дырэкцыя АЭС пераехала ў Астравец
Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая да нядаўняга часу знаходзілася ў Мінску, а ў Астраўцы была прадстаўлена толькі невялікай часткай сваіх супрацоўнікаў, у поўным складзе пераехала ў наш гарадскі пасёлак.
З мінулага панядзелка ўстанова мае ў Астраўцы не толькі юрыдычную, а і фактычную прапіску. Новы офіс дырэкцыі размясціўся на першым паверсе адразу... Читать далее
Новы дырэктар у Камбіната бытавога абслугоўвання
Наталля Анатольеўна Селівон, якая ўзначальвала гэтае прадпрыемства апошнія некалькі гадоў, звольнілася з работы ў сувязі з пераменай месца жыхарства.
Дырэктарам Астравецкага УКПБА прызначана Валянціна Міхайлаўна Ляцкая, якая да гэтага працавала намеснікам дырэктара прыватнага унітарнага прадпрыемства “Прамгасгандаль “Амега” Астравецкага райспажыўтаварыства.
Валянціна Міхайлаўна нарадзілася 3 лютага 1959 года ў вёсцы Вольгаўцы Лідскага раёна. У... Читать далее
Па чутках і аўтарытэтна: смерць міліцыянера
У апошнія дні самай абмяркоўваемай падзеяй у Астраўцы і раёне стала трагічная, недарэчная смерць супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі. 4 сакавіка, у Дзень беларускай міліцыі, Валерыя Песляка на ўрачыстым сходзе адзначалі як аднаго з лепшых супрацоўнікаў, а назаўтра раніцай яго знайшлі мёртвым, з нажом у грудзях, ля гаражоў раённага аддзела ўнутраных спраў.
Чуткі з... Читать далее
"Цудоўная дзесятка" на прыёме ў старшыні
Стала ўжо традыцыяй напярэдадні Дня жанчын 8-га Сакавіка праводзіць сустрэчу старшыні райвыканкама А.Д. Кавалькі з лепшымі жанчынамі раёна. Сёлетні год, як вядома, Указам Прэзідэнта краіны аб’яўлены Годам якасці. І таму на сустрэчу з кіраўніком раённай вертыкалі на гэты раз былі запрошаны жанчыны, якія – кожная на сваім участку, кожная ў... Читать далее
Гімназія выбірала "Міс вясну"
Па ініцыятыве актывістаў школьнага самакіравання гімназіі №1 быў праведзены конкурс “Міс Вясна – 2010”, у якім прынялі ўдзел вучаніцы 8 – 11 класаў – усяго 12 дзяўчынак. Праграма ўключала ў сябе тры конкурсы – “Візітная картка”, “Убор вясны” і творчы.
Мерапрыемства праходзіла пры поўным аншлагу, свабодных месцаў у актавай зале не... Читать далее
Выпрабаванне для душы і веры
Трэба адразу зрабіць агаворку: хваробы, пакуты, смерць апраўдаць нельга. Гэта ненармальнасць, якая пануе ў ненармальным, паўшым свеце, дзе ўсё падуладна распаду. Аднак напачатку ён не быў такім. І сэнс прышэсця ў наш свет Бога ўва плоці – дараванне выратавання ад граху, пракляцця і смерці.
Такія мы, людзі, ёсць: калі нам добра,... Читать далее