11:37 / 30.04.2010

Бетон вышэйшай маркі будуць выпускаць у МПМК-158

За апошнія гады мы прывыклі да ўрачыстага, з пераразаннем сімвалічнай чырвонай стужкі адкрыцця магазінаў, устаноў культуры, спорту – усяго таго, што лічыцца аб’ектамі сацыяльна-культурнага прызначэння.
І часам неяк забываемся, што для таго, каб усе яны з’явіліся на карце горада і ў нашым жыцці, патрэбны плённая і якасная праца будаўнікоў, якая без... Читать далее

11:06 / 30.04.2010

У Смаргоні прайшлі спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту

16 красавіка каманда Астравецкага раёна прыняла ўдзел у чэмпіянаце Гродзенскага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях па пажарна-выратавальнаму спорту сярод юнакоў.
У склад нашай каманды ўвайшлі адзінаццацікласнікі Артур Антонаў і Максім Свіла і вучань 9 класа Юрый Дукевіч з гімназіі і вучань 8 класа СШ №1 Вадзім Праўлуцкі. Занальныя спаборніцтвы праходзілі... Читать далее

10:32 / 30.04.2010

Вайны мінулай партызаны

Тады, амаль 70 гадоў назад, на барацьбу з агрэсарам падняўся ўвесь беларускі народ. Лясныя мсціўцы не давалі акупантам спакою ні днём, ні ноччу. Дастаткова сказаць, што ўжо ў жніўні 1942 года партызанская група Фёдара Маркава і Сяргея Пронькі ліквідавала паліцэйскі ўчастак і ахоўваемы ім сепаратарны пункт у вёсцы Клюшчаны... Читать далее

10:20 / 30.04.2010

Намеснік старшыні райвыканкама атрымаў узнагароду

Нядаўна Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў узнагародзіў намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Збігневіча Свілу Ганаровай граматай за граматную арганізацыю і ўмелае кіраўніцтва работай прызыўной камісіі Астравецкага раёна і арганізацыю работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі і ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.
Віншуем Віктар Збігневіча з узнагародай і жадаем яму далейшых поспехаў... Читать далее

09:55 / 30.04.2010

Узнагароды ветэранам

Галоўная падзея гэтага года праходзіць – 65-годдзе  Вялікай Перамогі. Набліжаецца 9 мая, калі на плошчы гарадоў з медалямі і ордэнамі на грудзях выйдуць ветэраны і, гледзячы ў чыстае блакітнае неба, у чарговы раз успомняць, як 65 гадоў назад упершыню пачулі і можа нават спачатку не паверылі ці не ўсвядомілі да... Читать далее

09:37 / 30.04.2010

Да юбілею Казіміра Сваяка: новыя знаходкі Івана Драўніцкага

З дакументамі ў руках я вырашыў падзяліцца з чытачамі “Астравецкай праўды” часткай жыццёвага шляху знакамітага земляка.
Дакумент “Метрычная выпіска аб нараджэнні і хрышчэнні Канстанціна Стэповіча” за подпісам ксяндза Бародзіча сведчыць, што немаўля хрысціў 10 лютага 1890 года па старому стылю ксёндз пробашч Іаан Галіч, а кумамі былі мешчанін Іван Жванскі і... Читать далее

09:33 / 30.04.2010

Гарады, дзе пабывала, па якіх засумавала...

З узростам у чалавека не толькі назапашваецца пэўны жыццёвы вопыт, але і ўзнікаюць своеасаблівыя задворкі памяці, куды адсылаюцца да лепшай пары або завальваюцца самі па сабе нявыкарыстаныя, неасэнсаваныя, неапісаныя згадкі – пра гарады, падзеі, сустрэчы. Найчасцей гэтыя завалы так і застаюцца неразабранымі, аб чым потым шкадуем – нешта зацёрлася, страціла... Читать далее

09:20 / 30.04.2010

"Салодкія" крадзяжы – горкая расплата

Пранікнуць у вясковы магазін часам складае мінімум намаганняў. Гэта не па чутках ведаюць ласыя на чужое дабро асобы, асабліва з крымінальным вопытам. Нядаўна былі вынесены прыгаворы па двух такіх злачынствах, якія адбыліся ў Астравецкім раёне.
Аперацыя “Ы”
У чарговы раз адпраўляючыся на “цёмную” справу, злодзей са стажам Аляксандр Бянько, які ўжо меў... Читать далее

08:59 / 30.04.2010

Бяда яднае народы

Раўнадушных да трагедыі Польшчы, якая ў авіякатастрофе над Смаленскам страціла эліту сваёй палітычнай і духоўнай улад, у свеце не было – амаль усе краіны выказалі свае спачуванні і многія аб”явілі агульнанацыянальную жалобу. На пахаванне прэзідэнта Леха Качыньскага з’ехаліся дэлегацыі многіх краін планеты. У склад адной з іх – дэлегацыі, якая... Читать далее

08:51 / 30.04.2010

Забыць нельга. Жыць са страхам – таксама

24 гады мінула з той пары, як на наш народ навалілася страшэнная бяда, якую ніхто не чакаў, – здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Гады мінаюць, але тое, што адбылося, у памяці людзей, якіх закранула сваім крылом, гэтая трагедыя застанецца назаўсёды. Родны дом, зямля, магілы бацькоў, дзядоў і прадзедаў засталіся там,... Читать далее