09:56 / 13.12.2010

"Астравецкая праўда" аб'яўляе новы конкурс

14

На гэты раз новы этап рэдакцыйнага фотаконкурсу будзе прысвечаны самым прыгожым, маляўнічым, любімым вамі мясцінам роднага краю – Астраўца і раёна — і называцца “Астравеччына, край дарагі”.
Чакаем вашых фотаздымкаў на паштовы адрас рэдакцыі – г.п. Астравец, вул, Кастрычніцкая, 5 ці на электронны – ostrov_red@tut.by.
З сярэдзіны студзеня, як заўсёды, на сайце будзе... Читать далее

09:21 / 13.12.2010

Марыя Дрэма зрабіла падарунак Гудагайскай бібліятэцы

Кніжны фонд Гудагайскай сельскай бібліятэкі папоўніўся на 150 асобнікаў. Свой уклад у бібліятэчны фонд унесла жыхарка вёскі Ліпкі Марыя Эдуардаўна Дрэма.
– На жаль, новыя кнігі ў бібліятэцы цяпер з’яўляюцца нячаста, – гаворыць бібліятэкар Марыя Саковіч. – Але сёлета нам пашанцавала. Марыя Эдуардаўна Дрэма падарыла бібліятэцы жаночыя раманы, якія ў апошні... Читать далее

09:01 / 13.12.2010

Конкурс "Шчодрая восень": пераможцы вызначаны

Вось і закончыўся фотаконкурс “Шчодрая восень”, які на працягу трох асенніх месяцаў доўжыўся на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by і на старонках газеты.



Ён выклікаў павышаную цікавасць нашых чытачоў: восень і сапраўды выдалася шчодрай — і на ўраджай, і на фотаздымкі. У конкурсе прынялі ўдзел 19 аўтараў, якія даслалі на конкурс 24... Читать далее

17:56 / 10.12.2010

Завяршыўся раённы этап экалагічнага праекта “Крыніцы Гродзеншчыны”

Конкурс праходзіў па трох намінацыях: “Лепшы навукова-даследчы праект”, “Лепшы праект практычных дзеянняў”, “Творчая намінацыя”.
На конкурс былі прадстаўлены 42 работы з 12 устаноў адукацыі. Адны праводзілі даследаванне хіміка-біялагічных паказчыкаў якасці крынічнай вады, іншыя асноўную ўвагу ўдзялілі пашпартызацыі ўпершыню знойдзеных крыніц. Школьнікі правялі вялікую сацыяльна значную работу, наладзілі  экспедыцыі па даследаванню, ачыстцы... Читать далее

17:51 / 10.12.2010

Матэрыялы IV Усебеларускага народнага сходу

6-7 снежня ў Мінску прайшоў ІV Усебеларускі народны сход. Яго дэлегатамі сталі 2,5 тысячы чалавек – прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства. Яны абмяркоўвалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і разглядалі асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2011-2015 гады, іншыя важныя пытанні дзяржаўнага і... Читать далее

16:44 / 08.12.2010

У гасцёўні "Візаві" пераможцы конкурсу "Малады спецыяліст-2010" у сістэме адукацыі

Нядаўна прайшоў раённы конкурс “Малады спецыяліст-2010” сярод работнікаў сістэмы адукацыі нашага раёна. Сёння ў гасцёўню “Візаві” мы запрасілі маладых настаўніц, што занялі першае і другое месцы адпаведна –  Ірыну Аляксееўну Жывадоўскую, педагога-псіхолага, класнага кіраўніка 5 “В” класа гімназіі №1, і Юлію Сяргееўну Кулеш, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Варнянскага НПК.
–Што... Читать далее

11:02 / 08.12.2010

Астраўчане – чэмпіёны!

Чарговыя спартыўныя ўзнагароды рэспубліканскага ўзроўню прыехалі ў Астравец. На гэты раз іх  прывезлі на радзіму нашы юныя спартсмены з рэспубліканскага турніру па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1994-95 і 1996-97 гадоў нараджэння, які праходзіў 2 снежня ў Мінску.
На турнір паспаборнічаць у розных відах спорту сабраліся некалькі каманд дзіцяча-юнацкіх спартыўных... Читать далее

10:52 / 08.12.2010

Падзяліся ўсмешкаю сваёй

У пятніцу на базе гімназіі №1 прайшоў канцэрт, арганізаваны спецыялістамі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і падрыхтаваны пры падтрымцы супрацоўнікаў і выхаванцаў цэнтра пазашкольнай работы і прыватных прадпрымальнікаў.
А паколькі свята было арганізавана для дзяцей, то і галоўнымі дзеючымі асобамі сталі, канешне, дзеці. Перад уваходам у залу погляд прываблівала выстава “Свет... Читать далее

10:38 / 08.12.2010

Рашэнні народнага сходу – народу выконваць!

У панядзелак і аўторак у Мінску прайшоў IV Усебеларускі народны сход, на які сабралася 2500 дэлегатаў з усіх куточкаў краіны. Сярод іх – і восем прадстаўнікоў Астравеччыны.
На сходзе з праграмнай прамовай выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы прааналізаваў выканне рашэнняў папярэдняга, ІІІ Усебеларускага сходу,... Читать далее

16:17 / 07.12.2010

Дабрачынны канцэрт прайшоў у Астраўцы

Трэцяга снежня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў дабрачынны канцэрт “Падары надзею”. У мінулым годзе падобнае мерапрыемства атрымала вялікі рэзананс сярод астраўчан, і неабыякавыя людзі працягвалі пералічваць грошы на пазабюджэтны рахунак аддзела культуры нават пасля канцэрта.
Таму і сёлета раённы Дом культуры і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання вырашылі прадоўжыць добрую традыцыю –... Читать далее