16:40 / 21.01.2011

Удалы дэбют праваслаўнага хора Альхоўскага храма

Наша газета ўжо паведамляла, што на традыцыйным фестывалі праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў у Лідзе Астравецкае благачынне па выніках занальнага этапу конкурсу было даверана прадстаўляць хору храма Святога Прарока Іліі з Альхоўкі.

Нядаўна прыйшла радасная для хору і для ўсіх праваслаўных астраўчан навіна: на VI епархіяльным конкурсе праваслаўных хароў калектыў Альхоўскага храма ў... Читать далее

16:32 / 21.01.2011

І мара стала явай...

Пераважная большасць дзяўчынак марыць стаць настаўніцамі або дакторкамі. А хлопцы мрояць гераічнымі прафесіямі марака дальняга плавання, касманаўта або афіцэра. Зрэшты, не толькі мрояць…
Да прыкладу, хлопчык з Варнян Жэня Мілош, гледзячы на свайго суседа, яшчэ ў першым класе вырашыў стаць  выратавальнікам і, не адкладваючы справу на потым, пасля заканчэння шостага класа... Читать далее

16:25 / 21.01.2011

Традыцыі аднаўляюцца: крашчэнскае купанне на рацэ Лоша

Падобна, што ў нас на вачах нарадзілася новая традыцыя. Хаця, як кажуць, усё новае – гэта добра забытае старое. Сапраўды, традыцыя праваслаўных вернікаў купацца на Крашчэнне ў палонцы – старажытная, як хрысціянства. Вось толькі на Астравеччыне яна не была асабліва актуальнай.
У мінулым годзе чацвёра смелых – Валерый Блахін, Аляксей Маргуж,... Читать далее

16:11 / 21.01.2011

Не прапусціце! Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях стартуе 24 студзеня

У наступны панядзелак, 24 студзеня, у памяшканні Дома культуры (“Галактыка”) у 17.30 адбудзецца першая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.
Як паказаў снежаньскі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях і ўдзел астравецкіх каманд у Ашмянскім турніры, у нашым раёне даволі шмат людзей, якія б хацелі займацца інтэлектуальнымі гульнямі: гэта цікава, захапляюча, развіваюча.
Але,... Читать далее

14:30 / 19.01.2011

Жыццё і дзейнасць прадпрыемстваў: ДП "Астравецкая сельгастэхніка"

Сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчай галіны раёна “Сельгастэхніка” займае сваю канкрэтную нішу – праз яе, так бы мовіць, рукі ў гаспадаркі раёна трапляюць запчасткі і ўгнаенні, спецыялісты прадпрыемства рамантуюць сельскагаспадарчую тэхніку, займаюцца мантажом сістэм водапаення і гноевыдалення на фермах, працаўнікі “Сельгастэхнікі” перавозяць збожжа, цукровыя буракі, мінеральныя ўгнаенні, арганіку і нават… снег.
Сёння... Читать далее

16:09 / 18.01.2011

Астравецкі РАУС: падведзены вынікі мінулага года

На мінулым тыдні ў раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшло аператыўнае пасяджэнне па  падвядзенню вынікаў мінулага года. На яго, акрамя асабовага складу аддзела, былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла, пракурор раёна А.І. Марцінчык, начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Г.І.  Калтан, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Астравецкаму раёну... Читать далее

16:03 / 18.01.2011

Кто поедет в Литву в упрощённом порядке?

3

После подписания 20 октября  текущего года соглашения о порядке взаимных поездок жителей приграничных территорий Беларуси и Литвы жители Постав, Островца и Ошмян смогут без виз ездить в Вильнюс и Друскининкай и наоборот. Ожидается, что подписанное соглашение затронет до полутора миллионов человек в 50-километровой полосе с каждой стороны границы. После ратификации... Читать далее

15:34 / 18.01.2011

У Варнянскай школе прайшлі фінальныя спаборніцтвы па рухомых гульнях

Нагадаем, што ў снежні мінулага года адбыліся занальныя спаборніцтвы, тады ў іх удзельнічалі ўсе школы раёна. 14 студзеня ў Варнянах сабраліся лепшыя з лепшых –  сорак вучняў пачатковых класаў з Варнянскага і Падольскага НПК, Гудагайскай сярэдняй і Трокеніцкай базавай школ.
Адкрыла спаборніцтвы і прывітала дзяцей дырэктар школы Н.А. Субач, якая пажадала перамагчы мацнейшым.... Читать далее

15:28 / 18.01.2011

Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы

Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.
Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру... Читать далее

15:25 / 18.01.2011

Валянціне Мадэкша і Тарэсе Валанцэвіч уручаны ордэны Маці

“Падумаеш, геройства – дзіця нарадзіць!”, — магчыма хмыкне скептык.
Нарадзіць, вядома, яшчэ не геройства. А вось выгадаваць, выхаваць дастойным чалавекам – гэта вялікая і цяжкая праца. Якую ведаюць толькі  тыя, хто прайшоў праз гэта – недаспаныя ночы, трывогі, хваляванні  і радасці.
А калі дзіця не адно, а пяць — і ўсё гэта... Читать далее