Лепшыя педагогі атрымалі ўзнагароды

11:04 / 31.08.2011






На раённай нарадзе педагагічных работнікаў, якая прайшла на мінулым тыдні ў Астраўцы, граматы і падзячныя пісьмы рознага ўзроўню атрымаў шэраг педагогаў нашага раёна.




Так, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную шматгадовую працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення былі ўзнагароджаны настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 М.А. Блізнік і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Быстрыцкай школы Л.М. Багачова.
Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі дырэктар гімназіі №1 І.А. Лях, яе намеснік М.В. Пагада і намеснік дырэктара Варнянскага НПК Л.М. Апановіч.
Дыпломы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія дасягненні ў развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў, якія ўручыла начальнік аддзела агульнай сярэдняй адукацыі і дашкольнага выхавання ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Уладзіміраўна Курганская, атрымалі намеснік дырэктара гімназіі №1 Х.Б. Гіруць і настаўнікі гэтай установы – М.А. Блізнік і В.Т. Стаціна.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за поспехі ў педагагічнай дзейнасці і за высокае прафесійнае майстэрства, якія таксама ўручыла Г.У. Курганская, былі ўзнагароджаны старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.В. Ярмоліч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Д.І. Петрык, дырэктары цэнтра пазашкольнай работы Н.У. Сянюць, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Г.І. Ціток, Міхалішкаўскай СШ В.К. Казак, Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання С.В. Лукшэне, Мальскага НПК П.У. Рынкевіч, Варонскай базавай школы І.І. Пляўга, загадчыцы дзіцячых садкоў у Страчы А.М. Канчанін і ў Трокеніках Л.М. Шкуратава, настаўніца Спондаўскай школы Н.В. Канчанін, намеснікі дырэктара Мальскай школы Г.М. Капцюг, Альхоўскай школы Л.У. Саўко, СШ №1 І.І. Семянчук, Гудагайскай СШ М.Э. Барысевіч, Варонскай базавай школы Г.К. Чахрач, Гервяцкай СШ В.В. Трышына, Трокеніцкай базавай школы Х.Р. Лісоўская, кіраўнікі гурткоў цэнтра пазашкольнай работы Н.В. Рынковіч і А.М. Букель, педагог-псіхолаг карэкцыйнага цэнтра Н.В. Блахіна, настаўнікі фізічнай культуры гімназіі №1 І.В. Бяндасава, беларускай мовы і літаратуры В.Т. Лябецкая, гісторыі і грамадазнаўства Н.Т. Мажэйка, матэматыкі Г.М. Ражко таксама з гімназіі, беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Г.І. Раманоўская, пачатковых класаў Альхоўскай школы М.Г. Вайнілка, абслугоўваючай працы СШ №1 М.М. Глаўдзель, Гудагайскай СШ Т.У. Грыва, Мальскага НПК Н.Г. Захарэвіч, пачатковых класаў Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання А.М. Кармаза, тэхнічнай працы СШ №1 П.В. Каранеўскі, хіміі Міхалішкаўскай СШ М.В. Сяргей, замежнай мовы Варонскай базавай школы Г.Ю. Статкевіч, інфарматыкі Кямелішкаўскай школы В.В. Смірноў, біялогіі, геаграфіі і хіміі Быстрыцкай базавай школы В.В. Сімановіч, рускай мовы і літаратуры Быстрыцкай школы Н.І. Хвясечка, геаграфіі і працоўнага навучання Падольскага НПК І.І. Шылько, выхавацель дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п. Астравец Я.Р. Сымановіч.






Не абышлося і без узнагарод ад Астравецкага райвыканкама. Так, Граматай райвыканкама за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, якую ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч, была ўзнагароджана галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Д.І. Петрык, а Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама – загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п. Астравец Т.І. Палтаран.
Сёлета таксама было прынята рашэнне райвыканкама аб заахвочванні педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, – для іх былі ўстаноўлены спецыяльныя прэміі, якія на першай у сёлетнім годзе педагагічнай нарадзе і ўручыў намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла. Іх былі ўдастоены настаўнік хіміі гімназіі №1 В.Т. Стаціна, які падрыхтаваў двух пераможцаў абласной і аднаго – рэспубліканскай алімпіяды, за што і атрымаў 32 базавыя велічыні, настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 М.А. Блізнік атрымала прэмію ў памеры 17 базавых велічынь, намеснік дырэктара гімназіі №1, настаўніца геаграфіі Х.Б. Гіруць і настаўніца гісторыі Гервяцкай СШ Н.С. Шатроўская атрымалі па 12 базавых велічынь, настаўніца хіміі Міхалішкаўскай СШ М.В. Сяргей – 7 базавых велічынь, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Г.В. Лапшэвіч – 5 базавых велічынь і В.В. Смірноў, настаўнік інфарматыкі Кямелішкаўскага НПК, за падрыхтоўку пераможцы абласной алімпіяды, атрымаў тры базавыя велічыні.
На ўрачыстым сходзе былі ўручаны і Ганаровыя граматы аддзела адукацыі. В.В. Млечка ўручыў іх метадыстам метадычнага кабінета А.І. Змітровіч, М.І. Сінкевіч, І.А. Міхновіч, дырэктарам Варнянскага НПК Н.А. Субач і Быстрыцкай базавай школы Э.Э. Главінскай і загадчыцы дзіцячага садка №1 Г.М. Шлыковіч.
Акрамя іх яшчэ 60 педагогам граматы будуць уручаны на першых школьных лінейках.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.