Сустрэча сяброў

11:43 / 15.11.2019

Напярэдадні Сусветнага дня сляпых людзей (ёсць і такі!) у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе базуецца «штаб» раённай арганізацыі БелТІЗ на чале са старшынёй Тамарай Лукша, адбылася цёплая, душэўная па настроі імпрэза. У актавай зале сабраліся члены таварыста інвалідаў па зроку і, па традыцыі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту і маладых інвалідаў. Сабраліся не проста канцэрт паглядзець, але і паўдзельнічаць.

0.jpg

Адкрыла мерапрыемства Тамара Аляксандраўна Лукша – расказала пра гэтае асаблівае свята. Яе аповед быў падмацаваны відэаролікамі ў тэму. А мастацкую частку ўзяла на сябе актывістка таварыства Людміла Іванаўна Кухарэвіч – прэзентавала відэа аб уласных творчых набытках Праспявала адну са сваіх песень. І – атрымала сюрпыз: віншаванне з днём нараджэння, які мелася адзначыць на наступны дзень.

5.jpg

Актыўны ўдзел у справах таварыства інвалідаў па зроку прымаюць і дзве яе сястры – Святлана Іванаўна Мешкіс і Тамара Іванаўна Батура. Як і старэйшая, абедзве – творчыя, музычна адораныя асобы, удзельніцы і прызёры самых разнастайных конкурсаў. Першая парадавала гледачоў вясёлай, задзірыстай песняй «Ах, як ты мне падабаешся», а другая са сваім харэаграфічным калектывам «Чаромушкі» – цудоўнымі танцамі. А зала шчыра аддзякавала ім дружнымі апладысментамі.

4.jpg

Музычныя нумары чаргаваліся з мастацкім чытаннем – Людміла Антонаўна Адынец і Наталля Пятроўна Зубенка парадавалі патрыятычным вершам і байкай.

Выходзілі на імправізаваную сцэну вакальная група «Аксаміткі», салісты Васіль Антонавіч Карпец і Галіна Віктараўна Гіцэвіч, вакальнае трыо ў складзе Ірыны Антонаўны Стэх, Тамары Архіпаўны Андралойць і Ганны Іосіфаўны Каралевіч.

А затым псіхолаг ТЦСАН Вольга Ляховіч прапанавала прысутным паўдзельнічаць у конкурсах на адгадванне загадак і пераадоленне перашкод з белай тросцю, якой карыстаюцца сляпыя людзі.

2.jpg

Закончылася імпрэза сяброўскімі пасядзелкамі за духмянай гарбатай.

3.jpg

Текст:
Фото: з архіва ТЦСН