Ветераны працы змагаліся талентамі

12:46 / 12.11.2019
Ветэраны працы раёна дэманст­равалі свае здольнасці і захапленні падчас фестывалю творчасці «Таленту ўзрост не перашкода».

Праўда, конкурс не атрымаўся насычаным – падзяліцца талентамі рашылася толькі тры ўдзельніцы. Каб гледачы маглі загадзя пазнаёміцца з работамі канкурсантаў, у фае кінаканцэртнай залы «Астравец» працавала выстава іх вы­рабаў. Гледзячы на арыгінальныя прыго­жыя карціны з рознакаляровых стужак, акуратна кранаючы беласнежныя вытанчаныя сурвэткі, разгадваючы дзіўны свет незвычайных малюнкаў, толькі здзіўляешся – няўжо гэта магчыма зрабіць рукамі?! 

IMG_2581.jpg

IMG_2585.jpg



Аказваецца, можна зрабіць многае, калі ёсць жаданне. Напрыклад, вывучаць гісторыю роднага краю, пра­водзіць экскурсію па любімай вёсачцы, быць актыўнай удзельніцай раённага літаратурнага аб’яднання, пісаць вершы і артыкулы, маляваць алоўкамі незвычайныя карціны, спяваць – пра гэтыя і іншыя свае захапленні расказала першая з удзельніц фестывалю – няўрымслівая Людміла Кухарэвіч з Варнян. Сваё выступленне яна прысвяціла Году малой радзімы, у гонар якой праспявала адну са сваіх песень.

IMG_2615 в печать.jpg



Творчасць наступнай канкурсанткі немагчыма апісаць – карціны Валянціны Янчэўскай трэба хоць раз убачыць. У руках умелай майстрыхі звычайныя стуж­кі звіваюцца, пераплятаюцца, змяняюцца – і ператвараюцца ў шыкоўны букет ружаў, галінку бэзу, асенні пейзаж ці птушку на дрэве. Жанчына прызналася, што захапілася гэтай творчасцю, калі стала наведваць гурток Алены Малышавай у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Там жа Валянціна Рыгораўна навучылася плесці з папяровых трубачак. «Хто сказаў, што на пенсіі сумна? Проста трэба знайсці справу па душы» – з усмешкай рэзюмавала жанчына.

IMG_2580 в печать.jpg



А вось рукадзельніца Вольга Яну­шэўская з Альхоўкі не ўяўляе свайго жыцця без вязання. Упраўляцца са спіцамі яна навучылася яшчэ ў юнацтве і з задавальненнем вязала розныя рэчы для родных і сяброў. А пасля ёй падарылі зборнік чахаславацкай майстрыхі са схемамі вязання сурвэтак – і ўжо 39 гадоў жанчына з ім не расстаецца. Вольга Уладзіміраўна кажа, што любіць дарыць свае вырабы – яе сурвэткі раз’ехаліся па розных краінах свету. Чым не сусветнае прызванне?

IMG_2644 в печать.jpg



Кожная з удзельніц падзялілася не проста сваім захапленнем, а часцінкай душы, таму ацэньваць іх творчасць было няпроста. І усё ж першае месца журы прысудзіла Людміле Кухарэвіч, а Валянціна Янчэўская і Вольга Янушэўская падзялілі другое.

IMG_2673.jpg

IMG_2642.jpg



Творчыя нумары – праўда, ужо па-за конкурсам, для гледачоў падрыхтавалі Аляксандр Марозаў, народны хор ветэранаў працы, Васіль Карпец, вакальны і танцавальны калектывы «Аксаміткі» і «Чаромушкі» і іншыя артысты раёна. 

IMG_2594.jpg

IMG_2656.jpg

IMG_2649.jpg

IMG_2655.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич