Паэты Астравеччыны сустрэліся ля фантана

08:51 / 21.08.2019

Жнівеньская сустрэча астравецкіх літаратараў прайшла ў незвычайным фармаце: “Астравецкай зямлі галасы” гучалі ў цэнтры горада, ля фантана.

01.jpg

– Ідэя правесці чарговую літаратурную сустрэчу на свежым паветры нарадзілася спантанна. Хацелася, каб з творчасцю ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання пазнаёмілася як мага больш астраўчан – тым больш што “выходзіць у людзі” нам даўно пара, – расказаў нястомны кіраўнік літаратурнага аб’яднання Аляксандр Марозаў.

Тонкім гумарам была перасыпана вершаваная казка Святланы Бацюлевай пра Івана-Царэвіча. Вольга Саковіч сваё выступленне прысвяціла двум маленькім радзімам – вёсцы Індрубка і гораду Астраўцу. Гэтую тэматыку працягнуў і Аляксандр Марозаў, які прачытаў вершы-прысвячэнні Данбасу і Філіпанам. Звонкі, бы пералівы ручайка, голас Марыі Пяшко, якая парадавала астраўчан “сямейнай песняй”, прымушаў спыняцца людзей, якія спяшаліся па справах. Людміла Кухарэвіч трапна заўважыла, што “зямлі – вада, паветру – неба, а для чалавека не толькі хлеб, але і песня трэба”. Варнянская паэтка парадавала песняй, прысвечанай слыннаму сыну астравецкай зямлі Адаму Мальдзісу. Рамантычная паэтка і байкапісец з народа, як прадставілі Капіталіну Пятроўскую супрацоўнікі бібліятэкі, прачытала вершы пра Урал, каханне і працягнула музычную эстафету: праспявала песню на словы Аляксандра Марозава. Тонкія па гучанні і філігранныя па вобразах вершы Таісы Сямёнавай акунулі ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы ў атмасферу бабінага лета і апошніх жнівенскіх дзён.

IMG_7420.jpg

Летуценная і задуменная Вольга Саковіч


IMG_7437.jpg

Аўтар “крыталата гімна” вёскі Варона Марыя Пяшко


IMG_7446.jpg

Выступае Людміла Кухарэвіч


IMG_7429.jpg

 Да выступлення рыхтуецца Таіса Сямёнава


Літаратурнае аб’яднанне ў гэты дзень папоўнілася новым удзельнікам – Рэгінай Дрэмай, жыццёвыя бываліцы і гумарэскі якой не раз друкаваліся на старонках раёнкі. Рэгіна Іосіфаўна прызналася: калі яна нарадзілася, то не заплакала, а засмяялася. З гумарам жанчына і ідзе па жыцці. Дасціпныя жарты, змена апмлуа – насмяшыла і прыемна здзівіла ўсіх новая ўдзельніца літаб’яднання.

IMG_7450.jpg

“У грыме” адразу і не пазнаеш таленавітую гумарыстку Рэгіну Дрэма


…Верыцца, што да фантана ў наступны раз прыйдзе больш астраўчан, каб паслухаць вершы і песні сваіх таленавітых землякоў.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич