Як наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра захоўваюць традыцыі

12:17 / 10.04.2019
Прадстаўнікоў  пакалення дзядуль і бабуль часта называюць захаваль­нікамі традыцый. Але  яны нярэдка і ініцыятары розных добрых спраў з пра­цягам. Прынамсі, тыя, хто наведвае аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў і пажылых людзей Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

447.jpg

Спачатку тут  збіраліся майстры і май­стрыхі  з рознымі падзелкамі – давалі майстар-класы, асвойвалі новыя віды творчасці, рыхтавалі цудоўныя падарункі для гасцей цэнтра, да розных святаў.

А дзе творчасць, там і песня. Паступова склаліся  два калектывы: вакальная група «Аксаміткі» і танцавальны «Чаромушкі». Яны сталі ўпрыгажэннем урачыстых мерапрыемстваў у цэнтры і паспелі  здабыць добрую  славу выступленнямі на раённай сцэне, у чым  несумненная заслуга  мастац­кіх кіраўнікоў Васіля Карпя­ца і Тамары Батуры. Калектывы  нястомна ўдасканальваюць сваё майстэр­ства, пры­вабліваюць новыя таленты.

Калі ж гаварыць пра  былыя і  сённяшнія традыцыі, то да першых можна ад­несці адраджэнне калядавання з вітаннем усіх супрацоўнікаў цэнтра, святкаванне Мас­ле­ніцы з традыцыйнымі гульнямі-забавамі, часта­ван­нем блін­цамі. А да другіх – калектыўнае  адзначэнне  асабістых памятных па­дзей, юбілеяў. Такія святы збліжаюць, дапамагаюць  адчуць  сябе ў цэнтры ўвагі, у блізкім атачэнні. Для немаладых людзей гэтая ўвага вельмі важная і патрэбная. І за тое, што цэнтр становіц­ца для нас сапраўды  цёплым і ўтульным сяброўскім до­мам, трэба сказаць вялікі дзякуй яго дырэктару Віктару Іосіфавічу Ждановічу, загадчыцы аддзялення для дзённага знаходжання маладых інвалідаў і пажылых людзей Аксане Генрыхаўне Свір­скай, спецыялістам Тамары Аляк­сандраўне Лукшы і Галіне Сяргееўне Нядвецкай і ўсёй нашай дружнай пенсіянерскай кампаніі.
Текст: