Мастацтва стужкавай вышыўкі захапіла астравецкіх пенсіянерак
10:49 / 16.03.2018
У свой час наведвальнікі раённай бібліятэкі мелі магчымасць палюбавацца арыгінальнымі карцінамі Людмілы Андрэеўны Пратаковіч, у якіх вышыўка спалучаецца з жывапісам; цудоўнымі, пяшчотнымі пано Ірыны Баляславаўны Шляхтун, адрозныя высокім густам у падборы колераў. Жадаючыя маглі нават прайсці ў іх майстар-клас.
творчая майстэрня
на выставе ў тэрытарыяльным цэнтры
– Вышываць ніколі не спрабавала, – сказала Валянціна Рыгораўна – і вельмі мяне здзівіла: адкуль жа тады столькі работ на сценах дома, ды яшчэ – на выставе ў бібліятэцы?
– А гэта з лёгкай рукі родзічкі, Ганны Францаўны Сінкевіч. Яна хадзіла на майстар-клас да Людмілы Андрэеўны Пратаковіч – і мяне ўгаварыла. Адшукала я старую рамку, кавалак даматканага палатна і пачала вучыцца. Людміла Андрэеўна паказала асноўныя моманты, сцяжкі – і я пачала вышываць. Напачатку не атрымліваліся ружы, дні чатыры трэніравалася, а потым справа пайшла. А яшчэ бэз шмат часу патрабуе.
– Па першым часе я шмат капіравала, – працягвае дзяліцца сакрэтамі Валянціна Рыгораўна. – А цяпер стараюся кожны раз стварыць нешта новае. Бяру ўбачанае за аснову – і развіваю: падбіраю іншыя колеры стужак, мяняю элементы ўзору, спрабую будаваць сюжэты. Часам працую над некалькімі вышыўкамі адразу: да чаго сёння душа хінецца, тым і займаюся.
А яшчэ Валянціна Рыгораўна вельмі любіць сустракаць гасцей. Стаяць ля пліты, гатаваць розную смакату, сервіраваць стол – адно задавальненне. Творчы чалавек – творчы ва ўсім.