Са святам Божага Нараджэння!
Дзве тысячы гадоў назад Езусу не знайшлося месца ні ў адным людскім доме: Ён нарадзіўся ў стайні, пялюшкамі Яму стала мулкае сена, а саграваў Божае Дзіцятка не сямейны ачаг, а дыханне жывёл…
Святы Ян Павел ІІ казаў, што праз нараджэнне Езуса Бог адкрыў нам Неба, раздзяляючы з намі зямное жыццё, – і вялікім чалавека робіць не тое, кім ён з’яўляецца, а тое, чым ён дзеліцца з іншымі. Свята Божага
Нараджэння – той самы час,
каб раздзяліць радасць з блізкімі, адзінокімі і тымі, каму патрэбна наша дапамога.
Сын Божы і сёння прыходзіць да нас у Слове жыцця на старонках Евангелля, у хлебе жыцця – святой камуніі, у асобе бліжняга – кожнага чалавека.
Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі! Сардэчна віншую вас са святам Нараджэння Хрыстовага! Няхай вашы і сэрцы вашых блізкіх поўняцца Божымі спакоем і радасцю. Няхай Бог будзе ў кожным сэрцы і адорыць вас святлом, мудрасцю, любоўю і добразычлівасцю. Няхай бэтлеемская зорка, якая абвясціла нараджэнне Збаўцы, асвятляе не толькі святочны час, але і напаўняе патрэбнымі ласкамі ўсе дні новага 2018 года.
З малітвай ксёндз-канонік,
дэкан Астравецкага дэканату
Юзаф БАГДЗЕВІЧ.