Партнерские роды: кто за?

07:10 / 13.05.2017
1

   foto.jpg Кажуць, як жывём – так і нараджаем. Калі адносіны паміж мужам і жонкай добрыя, а духоўная сувязі моцныя, то чаму б такую важную падзею як нараджэнне дзіцяці не перажыць разам?!

У нашай краіне практыка партнёрскіх родаў хоць і становіцца ўсё больш распаўсюджанай, аднак выклікае супярэчлівыя меркаванні, асабліва ў невялікіх гарадах. Тут прысутнасць на родах мужа немагчыма па аб’ектыўных прычынах: палат з павышаным камфортам пакуль няма, ды і ўмовы ў радзільным аддзяленні не даюць магчымасці прысутнічаць на родах партнёру.

Калі ж жаданне будучых бацькоў нараджаць разам нязломнае, то рабіць гэта давядзецца ў абласным цэнтры. Праўда, гэта – дадатковыя высілкі і грошы:  230 рублёў, а непасрэдна падрыхтоўка да партнёрскіх родаў – 27 рублёў. Самае важнае ў такой справе – каб абодвум бацькам гэта было патрэбна.

Пра актуальнасць і стэрэатыпы…

Распытаўшы дзясяткі з два знаёмых і сяброў ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, высветліла, што большасць з іх  катэгарычна супраць партнёрскіх родаў, а некаторыя ўвогуле не ведаюць пра існаванне такой з’явы. 

Спрабуем разабрацца ў прычынах. Галоўным аргументам жанчын супраць прысутнасці на родах мужа выступае “Як жа ён мяне, такую непрыгожую, без прычоскі, макіяжу, убачыць?!”. Мужчыны ж проста адмахваюцца стэрэатыпным “Раджаць – бабская справа”. А што, хочацца запытаць, у такім выпадку мужчынская справа: перачакаць гэтыя гадзіны дома, пачуць па тэлефоне “дачка” ці “сын” -- і імчацца адзначаць падзею з сябрамі і калегамі, у той час, як жанчына ляжыць у радзільні і перажывае пасляродавы перыяд?! Гэта, безумоўна, самы просты варыянт з усіх магчымых.

Ёсць яшчэ меркаванне, што не ў кожнага мужчыны псіхіка можа вытрымаць такое відовішча.

Давайце разбярэмся, якое такое відовішча маецца на ўвазе. Падчас схватак -- а гэта звычайна некалькі гадзін -- жанчына ходзіць, ляжыць або сядзіць на фітболе -- надзіманым мячы. Што з гэтага можа траўміраваць мужчынскую псіхіку? Калі ж пачынаецца родавы працэс і жанчына пераходзіць у радзільную залу, мужчына можа і не ісці з ёю, пачакаць за дзвярыма. Як толькі дзіця з’явіцца на свет, доктар пакліча тату, і той можа перарэзаць пупавіну. Калі ж і падчас саміх родаў мужчына знаходзіцца з жанчынай, то ніхто яго каля доктара не ставіць: муж знаходзіцца каля галавы жонкі, трымае яе за руку.

Больш сур’ёзны аргумент: некаторым мужчынам вельмі цяжка глядзець, як балюча блізкаму чалавеку. Шкадуюць? Дык, у рэшце рэшт, каханне і ёсць не што іншае, як жаданне пазбавіць пакут каханага чалавека альбо хоць зменшыць іх. Дзяліць жа трэба не толькі радасці.

Хаця, прызнацца, і я ў свой час была ўпэўнена, што мужу не месца ў радзільні. Але, як каліўсю цяжарнасць перажываеш разам, калі адчуваеш падтрымку кожны дзень, штохвілінна, калі вы разам выбіраеце бодзі і кофтачкі, а на ноч чытаеце казкі свайму ненароджанаму малышу, то, калі надыходзіць дзень родаў, складана ўявіць, што ты будзеш у гэты самы адказны момант адзін сярод чужых людзей. Яны, безумоўна, прафесіяналы і зробяць усё правільна. Але ж  прысутнасць на родах, падрыхтоўка да іх і ранні кантакт бацькі з немаўляткам узмацняе бацькоўскія пачуцці.

Усё гэта магло б быць сухой тэорыяй, калі б я не прайшла праз гэта сама…

З уласнага досведу

Усё было, як ва ўсіх -- і страх, і боль, Але побач знаходзіўся муж: ён размаўляў са мной, трымаў за руку, засякаў час паміж схваткамі, рабіў масаж. 

А самы светлы, цёплы і лепшы ўспамін –муж у барвовай бальнічнай кашулі і белай масцы трымае ў руках нашу дачку, закручаную ў цёмна-карычневую коўдрачку… Мы разам перажылі і ўбачылі гэты цуд з’яўлення новага чалавечка! Гэта неверагодна! Зараз не магу ўявіць, што магло быць па-іншаму.

Вядома, маё меркаванне не прэтэндуе на адзіна правільнае. Лагічна і правільна паказваць два бакі любой тэмы -- асабліва такой неадназначнай, як сумесныя роды. Аднак знайсці пары, якія прайшлі праз партнёрскія роды і расчараваліся, у мяне не атрымалася.

Арцём Ткачук (прысутнічаў на родах у жонкі Марты):

– Калі жонка зацяжарыла, мы адразу вырашылі, што я буду прысутнічаць на родах. Марта пакутвала, а я стараўся ёй дапамагчы, падтрымаць. Лічу, што гэта вялікі подзвіг жанчыны, але Бог так усё стварыў. Пасля ўдзелу ў нараджэнні нашай дачкі пачаў кахаць сваю жонку яшчэ больш.

Аповеды пра магчымую агіду мужчыны да жанчыны пасля партнёрскіх родаў, на маю думку, звычайная мужчынская хлусня.

Маргарыта Садоўская (на родах прысутнічаў муж Яўген):

– Гэта было такое невымоўна радаснае перажыванне, такое моцнае адчуванне шчасця, што, здавалася, ўзносішся да нябёсаў. Я памятаю, як хацелася не застацца ў гэты момант адной. Таму думала: калі роды, то з мужам, – і толькі так. Дамовіліся хутка. Ды і муж не ўяўляў, як гэта не ён, а чужы чалавек перарэжа пупавіну сыну?

Урачы, асабліва мужчыны, таксама раілі партнёрскія роды. Між схватак мы смяяліся, жартавалі. Масаж спіны мне дапамагаў толькі першую гадзіну, а вось прысутнасць мужа супакойвала.

Сёння я разумею, што, калі б ён мяне пакінуў адну, я не знайшла б сабе месца не толькі ад болю, але і ад пякучай упэўненасці: гэты дзень застанецца толькі маім.

Сумесныя роды нас з’ядналі нават больш, чым вяселле.

Пакінуць мужа дома падчас такой падзеі – гэта тое ж самае, што павянчацца, а на вясельны банкет пайсці адной. Ёсць падзеі аднолькава важныя для абодвух. Да таго ж, і ўрачы гавораць, што цялесны кантакт з бацькам у першыя хвіліны жыцця – гэта праграма “Мы будзем лепшымі сябрамі”. Ён такі ж важны, як і з матуляй.

Андрэй Гаўрус (прысутнічаў на родах жонкі, аўтаркі артыкула):

– Тэма партнёрскіх родаў была новая для нас. Мы шмат чыталі, рыхтаваліся, абмяркоўвалі. У нас з жонкай шмат агульных інтарэсаў, аднолькавыя каштоўнасці, мы ў пэўным сэнсе -- лепшыя сябры, таму мне хацелася быць разам з ёй у такі важны момант: падтрымаць, раздзяліць боль, наколькі гэта магчыма.

Безумоўна, падчас родаў было хваляванне за жонку, за дачку. Але зараз успамінаю толькі станоўчае – прыемнае чаканне,  радасць, калі упершыню ўбачыў нашае дзіця, перарэзаў пупавіну, узяў дачушку на рукі, дапамагаў ўзважваць, мераць рост -- нават не верылася, што гэта адбываецца.

Насамрэч, гэта такі цуд! Гэта вельмі моцныя, ні з чым не параўнальныя эмоцыі.

Як падрыхтавацца? Калі вы наважыліся нараджаць разам:

1. Неабходна напісаць заяву на дазвол партнёрскіх родаў, якую падпіша намеснік галоўнага ўрача.

2. Прайсці курсы, падчас якіх акушэр-гінеколаг, урач-неанатолаг і ўрач-псіхатэрапеўт раскажуць пра родавы працэс, пра догляд за дзіцем ў першыя гадзіны пасля родаў, пра тое, як муж можа дапамагчы жанчыне падчас схватак і родаў. Тут пакажуць правільныя і эфектыўныя тэхнікі дыхання, раскажуць, як рабіць масаж, каб зняць боль. Пасля праходжання курсаў пара атрымлівае сертыфікат.

3. Муж абавязаны мець медыцынскую даведку з заключэннем тэрапеўта пра адсутнасць інфекцыйных захворванняў. Ён абавязаны мець вынікі аналізаў на ВІЧ, СНІД, гепатыт B, C, а таксама даведку аб праходжанні флюараграфіі.

Паводле сайта Гродзенскага абласнога клінічнага перанатальнага цэнтра, асноўная функцыя партнёра на родах – “стварэнне спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы, падтрымка парадзіхі, адказнасць за кантроль і рэгуляцыю тэхнік дыхання, масажу згодна перыяду родаў”.
Што кажуць пра партнёрскія роды псіхолагі?

Вольга Клімчэня, псіхолаг:

чыцца яна ўжо шмат гадзін. І вось нарэшце чуецца плач  малога. Юрый адчувае, што адбыўся цуд -- але яму  ўсё гэта фактычна дасталася дарма. Гэта адчуванне нярэдка бывае ў татаў, якія адарваныя ад родаў, але хочуць раздзяліць боль сваёй жонкі.

Да прысутнасці на родах можна ставіцца, У Пастэрнака ў рамане “Доктар Жывага”  ёсць сцэна, у якой галоўны герой стаіць у калідоры бальніцы і чуе крыкі і стогны сваёй жонкі. У яе цяжкія роды  і муяк да падтрымкі ў перыяд складаных выпрабаванняў, калі нармальнае жаданне родных – быць побач і любымі спосабамі падтрымаць блізкага чалавека..

Важна памятаць, што кожная сямейная пара індывідуальная. Паспрабуйце самастойна разабрацца ў сваіх пачуццях і жаданнях. Ці патрэбныя партнёрскія роды менавіта вам? Калі ў пары ёсць глыбокія цёплыя адносіны, клопат адзін пра аднаго, калі нараджэнне дзіцяці ў пары ўспрымаецца як сітуацыя нараджэння сям'і ў новай якасці, калі мужчына гаворыць: “Мы чакаем дзіця”, а не “Жонка цяжарная”, калі роды расцэньваюцца як натуральны працяг цяжарнасці і далейшага развіцця немаўляці: “Я ўдзельнічаў у зачацці, цяжарнасці -- значыць, і ў родах таксама буду”, калі тата мае стасункі з дзіцем да яго з'яўлення і пражывае цяжарнасць разам з жонкай, не лічачы гэта “жаночай справай”, то партнёрскія роды – магчымы для вас варыянт.

Эмілія ГАЎРУС

Текст: Главный администратор