У островецких детей появилась новая спортивно-игровая площадка
12:33 / 08.08.2017
У двары дамоў №№ 47 і 47А устанавілі цудоўную дзіцячую гульнявую пляцоўку.
Не паспелі будаўнікі завяршыць работу, як малышы апрабавалі «пятай кропкай» і годна ацанілі арэлі, горкі, міні-спартыўныя прыстасаванні, новую пясочніцу і іншыя элементы спартыўна-гульнявой пляцоўкі. І аказалася, што ў нашым так званым «старым» горадзе і двары вельмі шмат дзяцей: да позняга вечара пляцоўка поўнілася смехам і галасамі. А што можа быць лепш, чым дзіцячая радасць?
Дзеці і бацькі вельмі ўдзячны ўладам горада за такі цудоўны падарунак. Застаецца спадзявацца, што добрая справа пашырыцца і на іншыя тэрыторыі горада.