Дефицит покупали в Вильнюсе

08:00 / 24.01.2018
Што такое «дэфіцыт» у тыя часы ведалі ўсе, і, каб прыкупіць што лепшае з прадуктаў, прадметаў хатняга ўжытку ці вопраткі, астраўчане выпраўляліся ў  Вільнюс: граніц і віз тады не было. 

Я тады жыла ў Віль­нюсе, і неяк прыехала да мяне сяброўка з просьбай, каб я яе па магазінах правяла купіць тое-сёе – што канкрэтна, яна не ўдакладніла. Выправіліся мы ў пошуках дэфіцыту. Ідзём па вуліцы – і бачым, што ля аднаго з магазінаў стаіць вялікая чарга. 

0_1bfd7e_3771ba80_orig.jpg

– Што даюць? – пытаюся я. 
– Талеркі! – чую ў адказ.
– Мне трэба! – закрычала, узрушыўшы­ся, мая спадарожніца.

655_146.jpg
Ну, трэба дык трэба – сталі ў чаргу. Пакуль яна павольна рухалася, надумалася і я прыкупіць талерак – на ўсялякі выпадак. Ну, вазьму пару штук... Не – шэсць. А лепш – дванаццаць! І тут бачу, як жанчына выса­джвае з каляскі дзіця, каб загрузіць туды талеркі, мужчына пакуе іх у вялікі мех. А ў нас з сяброўкай акрамя сумачак, нічога няма. 
Я здымаю плашч, зашпіляю гузікі, звязваю ў ім  рукавы. Сяброўка, паназіраўшы за гэтымі маніпуляцыямі, тое ж робіць са сваёй бялюткай кофтай. 
Купілі мы талеркі, спа­кавалі – і пацягнуліся са «здабычай» на тралейбусны прыпынак. Ды ў сяброўкі на ўваходзе ў тралейбус «тара» разы­шлася – і ўвесь посуд паляцеў на асфальт...
Маю пакупку цягнулі дадому. Канешне ж, талеркамі я падзялілася з сяброўкай – нездарма ўзяла больш – на ўсялякі выпадак...


Рэгіна  ДРЭМА, 
в. Ліпкі.



Текст: Главный администратор