Мінулае і сучаснасць вёскі Ласі (+відэа)

16:05 / 25.02.2018
1

Як жылі людзі даўней? Пра гэта расказваюць старыя фотаздымкі. А пра тое, як жывуць зараз, распавядаюць ужо лічбавыя тэхналогіі

–  У нашай вёсцы Ласі прозвіш­чы амаль ва ўсіх былі адпаведныя – Лось, – расказвае Ганна Аляксандраўна Мілашэвіч. – Асабліва тата сябраваў з Іванам Іванавічам Ласём: ён быў вельмі цікавы чалавек, неардынарны, майстар на ўсё рукі. За што б ні браўся – усё ў яго атрымлівалася! Ён і сталяр быў адмысловы, і помнікі рабіў – колькі часу прайшло, а ніводзін не лопнуў! Зрабіў сваімі рукамі вуллі, а каб пчолам было адкуль мёд насіць, насадзіў каля пасекі розных дрэў, у тым ліку і рэдкіх, нябачаных у нашых мясцінах. Лыжы дзецям рабіў, санкі. Я любіла бываць у іх доме – там заўсёды так прыемна пахла пілавіннем. А яшчэ Іван Іванавіч для дачкі зрабіў вельмі прыгожага коніка на калёсіках – як мне хацелася такога ж! Амаль дваццаць гадоў жыў адзін – яго жонку забіла маланка. Пражыў больш як 80 гадоў. Можа, і далей бы жыў, але застрэлілі яго сябра –  сабачку, і Іван Іванавіч не змог гэтага перажыць…

20.jpg

Дарэчы, многія здымкі з гі­сторыі вёскі зрабіў пля­мен­нік Івана Іванавіча Аляксандр Лось – дзякуй яго дачцэ, што захавала памяць.

У любой вёсцы, як правіла, кожны жыхар меў свой сацыяльны статус: быў свой старас­та – самы паважаны чалавек, свой жартаўнік, свая пляткарка, свая варажбітка ці лекарка…

І як жа добра, калі сярод іх здараўся і свой летапісец! Прычым у кожным пакаленні! У такім выпадку памяць пра вёску, пра аднавяскоўцаў застаецца на доўгія гады.

Вёсцы Ласі ў гэтым сэнсе пашанцавала. Па-першае, там жыў Аляксандр Урбанас – чалавек неардынарны, высокаадукаваны, які вёў перапіску з мастаком і філосафам Мікалаем Рэрыхам і вядомым пісьменнікам-фантастам Іванам Яфрэмавым. Апроч сваіх шматлікіх захапленняў, ён умеў фатаграфаваць – і, не шкадуючы часу і грошай, фіксаваў жыццё вёскі і яе жыхароў падчас будняў і святаў.

28.jpg

Аляксандр Урбанас

Другім летапісцам вёскі Ласі стала дачка настаўніка Урбанаса Ганна Мілашэвіч, якая не проста зберагла бацькавы здымкі, але папоўніла летапіс Ласёў сваімі фатаграфіямі – некалі яны таксама стануць гісторыяй для нашых нашчадкаў. І падрыхтавала вось гэты шчымлівы фотанарыс пра сваю малую радзіму. 

46 Анна милошевич с мамой.jpg

Ганна Мілашэвічз маці

Станьце і вы летапісцам сваёй малой радзімы, сваёй радзімкі: дасылайце ў рэдакцыю фотаздымкі і расповеды пра яе.

Раней у вёсцы не было ніводнай неабкошанай палянкі, сцежкі, узлеску: кожны вясковец трымаў карову, а то і не адну, і рупіўся, каб назапасіць на зіму сена. А зараз усё зарасло не толькі травой, але ўжо і хмызняком…

110.jpg

У вёсцы не было ні клуба, ні бібліятэкі: у свята ці вольную ад работы хвілінку на гэтай лавачцы пад дубам збіраліся вяскоўцы: гаманілі, абмяркоўвалі навіны. Аляксандр Урбанас чытаў свае казкі, распавядаў, што дзе вычытаў у газетах…

49.jpg

– Рэчка – гэта мая другая маці, – расказвае Ганна Мілашэвіч. – Мяне так і празывалі ў вёсцы – Залатая рыбка, бо я ўвесь час на рэчцы сядзела, аж да язваў на нагах. Рыбу лавіла – кошыкам. Аднойчы злавіла вугра – спалохалася, кош кінула, бягом дахаты! А так – калі печкура, калі плотку. А калі і ваўка – была такая рыба з вялікай галавой. Мы яе не смажылі, кату аддавалі…

40..jpg

Закончылі калгасную пасяўную і вырашылі адзначыць: хто бутэлечку прынёс, хто кавалак хлеба, сланіны ці пару агуркоў – і адзначылі разам. На здымку людзі не толькі з Ласёў, але і з Тумкоў, з Туроўя.

39..jpg

А мо, і не памрэ вёска? Вось нядаўна купіў гэты стары дом Віктар Памецька. Пасяліўся тут – і паціху адбудоўвае, адра­джае яго – і вёску.

089.jpg

Мо, з цягам часу і іншыя жыхары зразумеюць, што не такі добры і зручны вялікі горад, як яго малююць?..


022.jpg

135.jpg

125.jpg

47..jpg

45.jpg

СВадьба Бабич Бронислав и Баич Антонина.jpgлоси пейзажи.jpg55.jpg54 (2).jpg53.jpg53..jpg51.jpg50 (2).jpg49..jpg45..jpg45 (2).jpg42.jpg42..jpg042.jpg041.JPG039.jpg038.jpg31..jpg30.jpg27..jpg26..jpg

25.jpg12..jpg

Текст: Главный администратор