15:33 / 17.12.2010
10946

Чарговы пажар здарыўся ноччу 16 снежня ў раённым цэнтры.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, прыкладна ў палове другой гадзіны ночы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях  паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме №47 у мікрараёне Валадарскага.
Аб пажары ў кватэры на пятым паверсе паведамілі... Читать далее

15:29 / 17.12.2010
10344

У мінулы аўторак у кінаканцэртнай зале “Астравец”, а перад гэтым – у Рытаньскім СДК прайшлі сустрэчы выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вітольдам Казіміравічам Песцісам.
Візіт сенатара ў наш раён, па яго... Читать далее

11:25 / 16.12.2010
11041

Непрыемны сюрпрыз надвор’я ў выглядзе адлігі і галалёдзіцы ў мінулы чацвер абярнуўся сумным дарожна-транспартным здарэннем з цяжкімі вынікамі.
У той дзень вадзіцель аўтамашыны “Фольксваген Пасат”, грамадзянін Літоўскай Рэспублікі, ехаў у накірунку з Катлоўкі ў Астравец. Не даязджаючы павароту на Кярняны, ён вырашыў абагнаць два аўтамабілі, якія рухаліся наперадзе. Аднак вадзіцель не... Читать далее

10:59 / 16.12.2010
10083
1

У пачатку снежня ў Мінску праходзіў нацыянальны рэспубліканскі форум валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, які быў прысвечаны сусветнаму дню валанцёраў. У форуме ўдзельнічала і старшыня дабрачыннага валанцёрскага атрада “Прамень” Ірына Стэх (на здымку другая справа).
На рэспубліканскі форум сабраліся восемдзесят валанцёраў-лідараў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Украіны, Літвы,... Читать далее

10:34 / 16.12.2010
10816
2

Прыз за ўдзел у конкурсе "Шчодрая восень" – яблыкі ад нашага спонсара Часлава Станіслававіча Лабачэўскага – атрымала і другая пераможца конкурсу.

За подпісам "Ад Дануты" была "зашыфравана" наша даўняя чытачка Данута Вітольдаўна Тумкевіч, а "пазіравала" на конкурсных здымках яе абаяльная дачушка – шасцімесячная Юлечка.

Як бачна, узнагароды рэдакцыі – і дыплом,... Читать далее

12:13 / 15.12.2010
9614

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Гэта павінна было адбыцца – і гэта адбылося. Кропка невяртання ў беларуска-расійскіх адносінах, падобна, засталася  толькі сумным прагнозам, якому не наканавана было стаць рэчаіснасцю.
У мінулы чацвер вячэрнія выпускі навін на расійскіх тэлеканалах, прынамсі, на НТБ, пачыналіся не з традыцыйнага анонсу тэлесюжэтаў, а адразу з самай... Читать далее

11:36 / 15.12.2010
9562
1

Крыху больш чым год назад у раёне быў асвечаны другі праваслаўны храм: царква Прарока Іліі ў Альхоўцы:  невялікая, але вельмі ўтульная, прыгожая – бы церамок з казкі. Настаяцелем храма сваім указам Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначыў незадоўга да таго рукапаложанага ў свяшчэннікі айца Вячаслава Шасцітку.
Айцец Вячаслаў – чалавек надзвычай... Читать далее

11:22 / 15.12.2010
10970

Ёсць такі чалавек…
Чарговая заява аб знікненні чалавека паступіла ў Астравецкі аддзел унутраных спраў.
Жыхарка вёскі В. Туроўе звярнулася ў міліцыю па дапамогу: яе сын 1975 года нараджэння, які жыве разам з ёй у хаце, 12 лістапада пайшоў з хаты і да гэтага часу не з’явіўся.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Будаваць за чужы... Читать далее

11:15 / 15.12.2010
10706

Чарговыя надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Астраўцы
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 5 снежня ў 14.51 на цэнтральны пост Астравецкага аддзела па надзвыйчайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні цаглянага гаража па завулку Міру.
Як паказала папярэдняе следства, прычынай пажару стала печ-“буржуйка”, якую гаспадар гаража распаліў у памяшканні і пакінуў... Читать далее

10:41 / 15.12.2010
9043

«Прамая лінія» са старшынёй райвыканкама Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам павінна была адбыцца 2 снежня. Але ў вызначаны дзень кіраўніка раённай вертыкалі тэрмінова выклікалі ў Гродна. І таму тыя, хто патэлефанаваў на “Прамую лінію” ў гэты дзень, замест А.Д. Кавалькі размаўлялі з намеснікам старшыні  райвыканкама Віктарам Мікалаевічам Аксютчыкам. І, па сутнасці, зраўняліся... Читать далее