Где были и что видели – как участники клуба «Активное долголетие» отдохнули в Минске

09:28 / 16.08.2018

Прыемныя ўражанні і эстэтычнае задавальненне атрымалі ўдзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце” ад экскурсіі па сталіцы.

У Мінску актыўныя астраўчане наведалі некалькі аб’ектаў, першым з якіх стаў музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Беларусь пачатку і сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, этапы станаўлення незалежнасці дзяржавы, яе палітычная сістэма і першыя прэзідэнцкія выбары – пра ўсё гэта расказвала цікава і змястоўна экскурсавод. Яна звярнула ўвагу прысутных на дзяржаўную сімволіку і важнейшыя дзяржаўныя ўзнагароды, а таксама паведаміла пра герояў Беларусі і сілавых структурах, якія займаюцца нацыянальнай бяспекай.

DSCF8105.jpg

Другім прыпынкам цікаўных турыстаў стаў Батанічны сад. Ледзь переступіўшы яго парог, яны трапілі ў палон хараства, экзатычнасці і прыгажосці. Кожная расліна ўражвала сваёй велічнасцю і арыгінальнасцю. Блукаць у зялёным царстве і любавацца яго грацыёзнымі экспанатамі можна было бясконца.

Вяртаючыся дадому, удзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце” яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае і дзяліліся ўражаннямі.

Вольга ТВАРАГАЛЬ,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.

Текст: Главный администратор