Как часто островчане приходят к предкам на могилу?

12:01 / 17.04.2018
Усе мы госці на гэтай зямлі. І будуць нас помніць пасля адыходу ў лепшы свет ці не, залежыць ад нашых учынкаў. Ці шануем мы тых, хто ужо не з намі? Як часта астраўчане і госці райцэнтра наведваюць магілы сваіх родных, высвятляў наш карэспандэнт.

Скурко.jpg

 
Аляксей Скурко, чыгуначнік:
– Мае продкі пахаваны на мальскіх і астравецкіх  могілках – звычайна выбіраюся туды з бацькамі. Атрымліваецца гэта рэдка – я працую ў другім горадзе.
Лічу, што дастаткова наведваць могілкі 2-3 разы на год, каб пасадзіць або прыбраць кветкі, падмесці, пафарбаваць помнік.

Лаўрыновіч2.jpg

Галіна Лаўрыновіч, пенсіянерка:
– Не скажу, што часта – дзесьці 5-6 разоў на год. Звычайна сыны дапамагаюць мне наводзіць парадак. А калі справы зроблены, можна і ўспомніць родных, якія ўжо не з намі.
На Астравеччыне ў мяне маці, свёкар і свякроўка пахаваныя – іх магілкі даглядаем. А вось бацька пахаваны ў Літве – там я даўно ўжо не была, але, на шчасце, яго магілу даглядаюць родзічы.

Дрык.jpg

Дзмітрый Дрык, начальнік змены электрацэха:
– На Астравеччыне я ня­даў­на. Продкі пахаваны на Міншчыне і Магілёўшчыне, мы некалькі разоў на год наведваем іх могілкі. 
Добра, што для ўспаміну памерлых ёсць асаблівыя дні. Аднак гэта не значыць, што ў астатнія не павінны помніць пра іх.

Гук.jpg

Ганна Гук, ваеннаслужачая:
– Вельмі балюча, калі сыходзяць родныя і дарагія нам людзі. Але страшней, калі жывыя забываюцца пра іх ласку і дабрыню.
Да сваіх родных на могілкі я хаджу часта і стараюся ўспамінаць іх добрыя ўчынкі. Спадзяюся, мае дзеці будуць рабіць гэтак жа.

Ляхавец.jpg

Наталля Ляхавец, хатняя гаспадыня:
– Раз на год мы едзем на Віцебшчыну на магілы родзічаў. Па-іншаму, на жаль, не атрымліваецца.
Калі ёсць магчымасць – гэта трэба рабіць часцей. Аднак жывым, якія побач з намі – дзецям, бацькам, сябрам, – таксама трэба ўдзяляць час. 

Текст:
Фото: Антон Мальшевский