"Среда размышления". Оставаться друзьями с читателями

13:52 / 15.02.2017
565
газетаМіністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Стані­с­лаваўна Ананіч на выніковай калегіі Міністэрства, якая прайшла напачатку лютага, зазначыла, што ў нашай краіне захоўваюцца рэйтынгі даверу нацыянальным сродкам масавай інфармацыі – гэтыя звесткі атрыманы падчас сацыялагічных даследаванняў, якія праводзіў спецыяльны цэнтр Белдзяржуніверсітэта. Інакш кажучы, з розных крыніц інфармацыі, якіх сёння ў вялізнай інфармацыйнай прасторы больш чым дастаткова, на любы густ і колер, беларусы не проста аддаюць перавагу найперш айчынным, а вераць ім больш, чым якім бы то ні было іншым.

І гэта не можа не радаваць – як у адносінах усёй краіны, так і нашага невялікага раёна. Бо ў гэтай агульнай выснове, якая тычыцца ўсіх СМІ Беларусі, ёсць маленькая часцінка даверу, які мы, калектыў «Астравецкай праўды», пастаянна адчуваем ад нашых чытачоў і які – мы неаднаразова гаварылі пра гэта! – даражэй за самыя важкія і сур’ёзныя ўзнагароды. Бо якім бы строгім, кампетэнтным і прафесійным ні было самае высокае журы самых прэстыжных конкурсаў, раённая газета – зрэшты, як і любая іншая – існуе толькі таму, што кожны месяц, квартал ці паўгоддзе вы, шаноўныя чытачы, галасуеце за яе сваім кроўным, зусім не лішнім у сямейным бю­джэце рублём.

Так, час бяжыць імкліва і тэхналогіі мяняюцца ледзь не штодня – і сёння немагчыма ўявіць друкаваныя СМІ без іх інтэрнэт-версіі – ёсць нават жарт з гэтай нагоды: калі цябе няма ў інтэрнэце – цябе няма ўвогуле! Аб гэтым таксама ішла размова на калегіі Міністэрства інфармацыі. Сайт газеты – гэта аператыўная падача інфармацыі: тут можна даведацца навіны хутчэй, чым прачытаць у газеце, бо няма ланцужка «рэдакцыя – друкарня – пошта» з рознымі непрадказальнымі момантамі, што ўзнікаюць на гэтым шляху. Гэта магчымасць хутка і без доўгіх разваг абмеркаваць розныя тэмы і хвалюючыя пытанні, нават паўдзельнічаць у дыскусіях. Зрэшты, гэта цудоўная магчымасць людзям, якія знаходзяцца далёка ад Радзімы, не губляць з ёй сувязь – і па іх водгуках, пісьмах, словах падзякі, якія прыходзяць з Расіі і са Злучаных Штатаў Амерыкі, з Фінляндыі і Вялікабрытаніі – пералічваць можна доўга, бо нашых землякоў шмат параскідана па свеце – мы ўсведамляем, наколькі для іх гэта важна і каштоўна – мець магчымасць прыдачыніцца да сваёй малой радзімы, быць у курсе падзей, што адбываюцца ў раёне.

Дарэчы, зараз і для нашых далёкіх чытачоў, якіх нямала; і для жыхароў раёна, якія адвыклі чытаць друкаваныя газеты, а аддаюць перавагу інтэрнэту, ёсць магчымасць атрымліваць «Астравецкую праўду» напярэдадні дня яе выхаду ў поўным аб’ёме – для гэтага трэба падпісацца на яе электронную версію газеты ў рэдакцыі ці ў «Белкіёску».

На выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі былі пастаўлены задачы і на бягучы год, галоўная з якіх для сродкаў масавай інфармацыі – не страціць заваяваныя пазіцыі, заставацца сябрамі і дарадцамі для сваіх чытачоў.

Хочацца сказаць, што для калектыву нашай газеты гэтая задача заўсёды была прыярытэтнай. Таму наша просьба-прапанова – выпісвайце «Астравецкую праўду» – і будзем сяб­раваць і надалей! – застаецца актуальнай і на гэтую падпісную кампанію, і на ўсе астатнія. Памятайце: стары сябар даражэй, чым два новыя!

Ніна РЫБІК.


ostrov-red.rybik@tut.by

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика