Коллективы подтвердили звание
12:51 / 12.12.2017
Падчас выступлення калектывы ўразілі слухачоў не толькі цудоўным выкананнем, але і артыстызмам. Удзельнікі фальклорнага гурта «Міхалінкі» (кіраўнік – Святлана Чаславаўна Шаблінская) прадэманстравалі абрад «Гуканне вясны». Яны спявалі і танцавалі, вадзілі карагоды, дэманстравалі самабытныя традыцыі нашых продкаў, перадаючы непаўторны каларыт беларускай культуры.
Як заўсёды, узвышана і натхнёна гучалі творы ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў «Скарбніца» (кіраўнік – Надзея Паўлаўна Шарэйка). Рэпертуар у калектыва самы разнастайны: класіка, апрацоўкі народных твораў, мелодыі з вядомых кінастужак – на любы густ. У чарговы раз яны пацвердзілі, што музыка можа зачараваць з першых нот, асабліва, калі яна ідзе ад душы.