Островецкие школьники играли достойно

18:30 / 03.04.2013
19 каманд з Мядзельскага раёна, Вілейкі і Астраўца прынялі ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Мядзельскага раёна па інтэлектуальных гульнях “Нарачанская хваля” сярод школьных каманд, які прайшоў 23 сакавіка на базе СШ №1 горада Мядзеля.

Наш раён на ім прадстаўляла толькі адна школьная каманда “Ost”, у склад якой уваходзяць васьмікласнікі гімназіі №1, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вольгі Тадэвушаўны Лябецкай.
Школьнікі гулялі тры гульні – “Медыя-азбуку”, новую для іх “Нарачанскі невад” і традыцыйную “Што? Дзе? Калі?”, якая ўключала тры блокі па 15 пытанняў у кожным.
Нашы школьнікі, нягледзячы на тое, што ў інтэлектуальным руху ўдзельнічаюць зусім яшчэ мала, паказалі дастойную гульню. І ў выніку занялі дзявятае месца з 19 каманд.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.