Інтэлектуальныя гульні адбудуцца 27 чэрвеня

11:05 / 22.06.2011

Чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях адбудзецца ў наступны панядзелак, 27 чэрвеня.


Раённыя “байцы інтэлектуальнага фронту” ўжо засумавалі па сваіх разумовых баталіях – і рвуцца ў бой, каб даказаць – найперш самім сабе – што не толькі “ЦэРэБрал” ды розныя там “астравы” могуць перамагаць.
Такая магчымасць ва ўсіх  іх – сустрэцца, паварушыць звілінамі і атрымаць задавальненне ад гульні нават без уліку яе канчатковага выніку, хоць кожны ўсё ж спадзяецца на перамогу – будзе ў наступны панядзелак, 27 чэрвеня, калі адбудзецца чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.


Месца і час сустрэчы змяніць нельга: Дом культуры “Галактыка”, 17.30.
ДА СУСТРЭЧЫ!