А вы что думаете: нужно ли граффити в Островце?

18:24 / 19.08.2017
1

На мінулым тыдні падчас святкавання Міжна­роднага дня моладзі ў Астраўцы прайшоў трэці па ліку пленэр графіцістаў, якія расфарбавалі сцяне будынка Астравецкай МПМК-158 на ўездзе ў Астравец. 
Як да вулічных малюнкаў ставяцца астраўчане, высвятляў наш карэспандэнт.

Varashkevich.jpgМікалай Варашкевіч, пенсіянер:
– Нічога не маю супраць прыгожых графіці ці рэк­ламных банараў. Калі гэта сапраўды  прыгожа, то чаму б такому малюнку не існаваць? 
А калі гэта нейкая мазня, то лепш няхай яе не будзе. Вунь у нас у двары па вуліцы Ленінскай размалявалі гараж, яшчэ і вершык нейкі напісалі – такое «мастацтва» мне не падабаецца. 

Koltan.jpgАндрэй Колтан, грузчык:
– Я маляваць графіці ніколі не спрабаваў, а вось некаторыя мае сябры сябе ў гэтай справе «пратэсціравалі» – і ім спадабалася.
Асаблівасць некаторых графіці ў тым, што кожны бачыць у іх сваё, бо кожны чалавек успрымае свет па-свойму, прапускаючы скрозь сябе: з першага погляду нешта незразумелае праз пэўны час можа бачыцца нечым неверагодным.
У нашым горадзе яшчэ шмат месцаў для творчасці графіцістаў, напрыклад, сцены дамоў у цэнтры, на вуліцы Валадарскага ці ў першым мікрараёне.

Людміла Андраловіч, галоўны бухгалтар прыватнага прадпрыемства «ЯнВестТранс» (без фота):
– Я лічу так: калі гэта сапраўды прыгожа і можа называцца мастацтвам, то няхай 
будзе. А калі гэта незразумелае абы-што,
 то навошта такое графіці? Ды і маляваць варта не ўсюды, а толькі там, дзе шэрань двароў зашкальвае і трэба дадаць каляровых фарбаў.

Maria.jpgМарыя, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:
– Калі на малюнку захаваны і выкананы нормы маралі, то чаму б такому графіці не існаваць? 
Я неяк бачыла па тэлебачанні сюжэт, як у двары сцяну дома размалявалі аголенымі жанчынамі. І навошта такое графіці непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі?
Канешне, трэба прывучаць дзяцей да мастацтва. Але ж не да такога! Калі аздабляць графіці сцены дамоў, то гэта павінна быць нешта нейтральнае, тое, што спадабаецца большасці: лес, космас, марскі свет.

Harashej.jpgЯніна Харашэй, пенсіянерка:
– Мне ў большасці падабаецца тое, што моладзь малюе на агароджах і сценах.
Час бяжыць, мяняюцца пакаленні і ў модзе цяга да прыгожага – значыць, людзі становяцца дабрэйшымі і лепшымі, гледзячы і ствараючы прыгажосць вакол сябе.
Я лічу, што ў такіх месцах, дзе бывае шмат людзей, варта намаляваць больш пейзажаў – каб парадавалі вока.

ostrov-red.malshevski@tut.by


Текст:
Фото: Антон Мальшевский