А вы что думаете: где вы приобретаете продукты первой необходимости?

14:53 / 30.07.2017
1

Цяпер неабавязкова выходзіць з дому, каб набыць прадукты ці іншыя тавары. З дапамогай некалькіх «клікаў» камп’ютарнай мышкі можна выбраць не толькі патрэбны тавар, але і час яго дастаўкі. У гэтым сэнсе шанцуе гараджанам, якія і без таго маюць магчымасць выбару, у які магазін пайсці. А вось жыхары маленькіх вёсачак ідуць у сельмаг ці чакаюць аўталаўку бы манну нябесную.

У вясковых жыхароў мы пацікавіліся, дзе яны набываюць прадукты першай неабходнасці.

repyrch.jpgВалянціна Юрчанка, жыхарка вёскі Смілгі:

– Наша вёска знаходзіцца прыблізна ў пяці кіламетрах ад райцэнтра. Магазін закрылі чатыры гады назад, таму за прадуктамі некалькі разоў на тыдзень прыязджаю ў Астравец – чатыры мужыкі ў хаце. Балазе, графік дазваляе: працую начным вартаўніком на ферме. Набываю прадукты і ў аўталаўцы, якая два разы на тыдзень – у аўторак і чацвер – прыязджае ў Смілгі.

Аляксандр, вёска Малыя Стаўпяняты (без фота):

– Магазіна ў нашай невялікай вёсцы няма. Таму раз у тыдзень еду ў Свір, што ў Мядзельскім раёне, і купляю прадукты там. Асартымент тавару поўнасцю задавальняе: хлеб смачны з Мінска прывозяць, багаты выбар мясной і малочнай прадукцыі, свежая выпечка і фрукты. Тым больш, што там працуюць тры магазіны: калі чагосьці няма ў адным, можна купіць у другім. Ды і цэны на некаторую прадукцыю, асабліва ў прыватных магазінах, ніжэйшыя, чым у бліжэйшым магазіне нашага райспажыўтаварыства.

repslep.jpgЮрый Слепіко, жыхар аграгарадка Рытань:

– У нашай вёсцы два магазіны: дзяржаўны і прыватны. Асартымент задавальняе, праўда, патрэбныя мне цыгарэты рэдка бываюць. Я працую ў саўгасе і жыву з бацькамі – пра харчаванне клапоціцца маці: набывае прадукты і гатуе.

Алена Ключнік, жыхарка вёскі Фальваркі (без фота):

– Разам з мужам мы гадуем маленькае дзіця. У вясковых магазінах праблематычна адшукаць свежую садавіну і гародніну, тыя ж падгузнікі па даступным кошце. Пачала праз інтэрнэт заказваць прадукты, але не заўсёды была магчымасць забіраць іх з Астраўца. Так з’явілася ідэя напісаць калектыўнае пісьмо ў «Еўраопт» з просьбай дастаўляць прадукты па вёсках Астравеччыны. Прыемна, што многія жыхары адгукнуліся і падтрымалі маю ініцыятыву. У выніку пад заявай падпісалася больш чым 100 чалавек з усяго раёна. Праз некаторы час са мной звязалася кіраўніцтва гандлёвай сеткі, дало «дабро» не толькі на дастаўку прадуктаў у буйныя населеныя пункты нашага раёна, але і  прапанавала мне работу менеджара па пошуку людзей, каму гэта патрэбна. Зараз я магу рэгістраваць у е-дастаўцы людзей з прадстаўленнем 10% зніжкі. Са мной можна звязацца па тэлефоне (+37529)6503063 ці напісаць на е-мэйл rb.edostavka@gmail.com*

*На правах рекламы

repydz.jpgАнастасія Ядзевіч, студэнтка Лідскага музычнага каледжа:

 – На лета прыехала да бацькоў у Гервяты. Канешне, асартымент  у магазінах Ліды значна багацейшы, чым у нас. Хаця тавары першай неабходнасці ў Гервятах можна набыць. За больш грунтоўнымі пакупкамі бацькі звычайна едуць у Смаргонь.

Гутарыла Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Текст: