А вы что думаете: как дети должны проводить лето?

16:24 / 19.07.2017

Лета, як свярджаў Алег Міцяеў, – гэта «маленькае жыццё». А яшчэ гэта час вандровак і адпачынку. 

Як бавяць вольны час дзеці і як яны павінны праводзіць лета – высвятляў карэспандэнт у жыхароў нашага раёна.

repivanova.jpgЛюдміла Іванова, касір:

– У мяне дзяцей пакуль няма, аднак, успамінаючы сваё дзяцінства, лічу, што дзеці павінны быць максімальна занятыя – пачынаючы ад падрыхтоўкі да школы і заканчваючы дапамогай бацькам у хатніх справах.

А калі выпадае вольная часіна, то лепш аддаць яе добрай кніжцы, чым бессэнсоўнаму сядзенню ў інтэрнэце.

repdubickay.jpgКацярына Дубіцкая, вучаніца Варнянскай школы:

– Я займаюся лёгкай атлетыкай, таму нават летам штовечар трэніруюся. Па магчымасці стараюся чытаць кнігі, якія на лета задалі. Яшчэ з сябрамі сустракаемся. Не забываю заглядваць у інтэрнет, але шмат часу там не праводжу.

Канешне, дарослым дапамагаю, калі гэта патрэбна: бабулі агарод прапалоць, у хаце прыбрацца, па чарніцы ў лес хаджу – праўда, сёлета ягад зусім мала.

repchebatul.jpgМарына Чабатуль, касір, жыхарка вёскі Рымдзюны:

– У мяне трое дзяцей: 16, 12 і 6 гадоў. Летам яны не лайдачаць, а кожны дзень ходзяць у лес па грыбы, якія потым здаюць у пункты прыёму, – такім чынам самі рубель зарабляюць на прысмакі і на рэчы да школы.

Па вечарах кожны сваёй справай займаецца: хто на роліках катаецца, хто малюе, хто з суседскімі дзецьмі гуляе. У інтэрнеце сядзяць, але не вельмі доўга.

repkrupnik.jpgЭдуард Крупнік, аўтакранаўшчык:

– Дзеці ў мяне дарослыя –  я ўжо дзед.

Унук зараз у санаторыі на Нарачы сіл набіраецца, а ўнучка – у сваёй цёткі, дапамагае прыглядаць за маленькай сястрычкай. Дзяцей, канешне, трэба «запрагаць», каб не займаліся абы чым, але ў меру – бо яны ж дзеці.

У маім дзяцінстве шмат часу адпачываць не было – мы заўсёды дапамагалі дарослым. А калі з'яўлялася хвіліна, то не сядзелі ў хаце – пастаянна з сябрамі то на раку ехалі, то ў лес ішлі.

Антон ЧЫК, фота аўтара.

ostrov-red.malshevski@tut.by

 

Текст: Главный администратор