А что вы думаете: какие достижение и кого из островецких спортсменов вам известны?
Дэвіз Алімпійскіх гульняў “Хутчэй. Вышэй. Мацней.” для некаторых людзей не проста словы, а сэнс жыцця.
Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту наш карэспандэнт пацікавіўся ў астраўчан і гасцей горада, якіх спартсменаў Астравеччыны яны ведаюць, дасягненні каго з іх даюць нам падставу для гонару.
Кірыл Лебядзевіч, вучань 7 “Б” класа СШ №1 г. Астравец:
– Нашы баксёры самыя лепшыя –Жэня Красоўскі, Максім Каспяровіч і многія іншыя. Я і сам наведваю заняткі па боксе Аляксея Зянонавіча Маргужа. Зараз іду на трэніроўку. Мне там вельмі падабаецца!
Дарэчы, мой тата таксама некалі займаўся боксам. А мой дзядзька працуе фітнэс-трэнерам і вядзе вельмі актыўны лад жыцця. Мне дакладна ёсць з каго браць прыклад!
Юрый Валер’евіч Валадзько, рабочы “ГроднаПрамБуд” УМБР-134:
– Упершыню ў гісторыі астравецкага валейбола зборная каманда нашага раёна ў гэтую суботу будзе змагацца за першае месца на абласных спаборніцтвах. Гэта вельмі добры вынік. Традыцыйна Астравеччыну праслаўляюць лёгкаатлеты і баксёры, а вось развіццё гульнёвых відаў спорту значна саступае ім. Спадзяюся, што нашым валейбалістам пашанцуе – і дадому з абласнога кубка яны вернуцца пераможцамі.
Караліна Сцяпанаўна Мілашэўская, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:
– Магу назваць Максіма Андралойця – і, напэўна, усё. З трэнераў – Аляксея Зянонавіча Маргужа. Мне здаецца, што мы мала ведаем пра нашых спартсменаў і іх перамогі.
Варвара Андрэеўна Яскулоўская, астраўчанка:
– Ляховіч, Бандарэнка, Лобан, Андралойць… Няхай хлопчыкі выбачаюць, што іх імёны адразу цяжка ўзгадаць. Астравеччына багатая на таленавітых спартсменаў! У першую чаргу гэта заслуга трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы: Алёшы Маргужа, Андрэя Блашкевіча, Ігара Гануліча. Гэтыя людзі знаходзяцца на сваім месцы і працуюць не дзеля галачкі, а таму што захоплены сваёй справай.
Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць са старонак любімай газеты настаўнікаў фізічнай культуры, трэнераў і спартсменаў з прафесійным святам і пажадаць ім моцнага здароўя.
Вольга Паўлаўна Улан з сынам Вадзімам:
– Складана адказаць… На памяць прыходзіць толькі прозвішча тытулаванага і вядомага не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце баксёра Віталя Бандарэнкі. Я не цікаўлюся спортам – увесь час прысвячаю сыну. А вось калі б вы мужу адрасавалі гэтае пытанне, то Саша назваў бы не толькі імёны, прозвішчы, але і званні астравецкіх спартсменаў. Ён захапляецца футболам і пільна сочыць за навінамі спорту.
Мечыслаў Баляслававіч Кежун, загадчык гаспадарчай часткай вучэбнага цэнтра “Варняны” (без фота):
– Лічу, што ў нас моцная школа боксу і лёгкай атлетыкі. Пра перамогі астравецкіх спартсменаў даведваюся з раённай газеты.
Ураджэнец Варнян Аляксандр Ляховіч працягвае здзіўляць сваімі спартыўнымі перамогамі. Прыемна, што наш зямляк прадстаўляў не толькі Астравеччыну, але і ўсю Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Няхай яму шчасціць на спартыўнай арэне!
Читателем сайта газеты «Астравецкая праўда» было предложено поучаствовать в интерактивном опросе и ответить на вопрос: «Кто из островецких спортсменов является предметом гордости для земляков?».
Результаты голосования видны на диаграмме.
Спасибо за участие!!!