Жители Островетчины о работе милиции своего района

16:47 / 04.03.2017
милицияНапярэдадні Дня міліцыі наш карэспандэнт вырашыў высветліць у жыхароў Астравеччыны, ці сутыкаліся яны з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і пры якіх абставінах.

МальдзісТарэса Мальдзіс, пенсіянерка:

– Я ніколі не звярталася ў міліцыю – не было патрэбы. Хаця не, родзич у мяне ёсць праблематычны – так што аднойчы давялося да участковага нашага, Андрэя Міцкевіча, звярнуцца, каб з ім пагаварыў.

Лічу, што ў міліцыі працуюць добрыя людзі, якія заўсёды дапамогуць вырашыць праблемы.

Анатоль Малёнкін, студэнт (без фота):

– Я стараюся жыць па законах і не парушаць іх, таму з супрацоўнікамі праваахоўных органаў стасункаў не меў. А вось некалькі маіх знаёмых на флікерах “пападаліся”.

У нашым грамадстве пра супрацоўнікаў міліцыі існуюць розныя меркаванні. Пра сябе магу сказаць, што калі здарацца нейкія праблемы, то смела буду вырашаць іх з дапамогай міліцыянераў.

БілегаВіталь Білега, грузчык:

– Давялося неяк “сустрэцца” з міліцыянерамі – дарогу перайшоў у неналежным месцы. Праз месяц даслалі штраф – дорага атрымалася “зрэзаць” шлях.

Раней у нас горад маленькі быў, вялікіх праблем раней не было – усе ўсіх ведаюць, адзін аднаго паважаюць – таму і канфліктаў менш было. Ды і супрацоўнікі міліцыі больш папярэджанні раздавалі, чым штрафавалі. А зараз прыезжых шмат, якія свае правілы ўстанаўліваюць, за што ад міліцыянераў і атрымліваюць пакаранні.

Кавалеўскі2Віталь Кавалеўскі, тынкоўшчык:

– Супрацоўнікі міліцыі мяне некалі аштрафавалі за адсутнасць флікера. І ў машыне яшчэ аднойчы не прышпіліўся. Ад здзейсненых правапарушэнняў я не адмаўляўся: вінаваты – за гэта і пацярпеў. Канешне, крыўдна плаціць з-за дробязі, аднак не трэба было парушаць закон.

Лічу, што ідуць у міліцыю людзі неабыякавыя да праблем іншых людзей. Таму нашым міліцыянерам я давяраю.

Алег, будаўнік (без фота):

– Як гаворыцца, наша міліцыя нас беражэ. Не магу з гэтым спрачацца. Асабліва ў параўнанні з нашай, украінскай, міліцыяй – у вас парадку значна больш.

Ва Украіне большасць законаў – толькі на паперы, а ў Беларусі нават за дробнае парушэнне атрымаеш штраф. Гэта дысціплініруе і прывучае паважаць закон.

Антон ЧЫК.Фота аўтара.


ostrov-red.malshevski@tut.by