Репортер выходит в свет: где островчане покупают товары к школе?

08:01 / 16.08.2019
Менш чым праз два тыдні школьны званок пакліча на ўрокі адпачыўшых хлопчыкаў і дзяўчынак.

У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт пацікавіўся, дзе яны набываюць тавары для школы. 

Дзіяна Яхімовіч, вучаніца:

яхімовіч.jpg



– У нас з мамай ёсць традыцыя: за некалькі тыдняў да 1 верасня мы едзем у Мінск за пакупкамі. Усё, пачынаючы ад канцылярскіх тавараў і заканчваючы абуткам, набываем у сталіцы.  Мне падабаецца хадзіць па вялікіх магазінах: там такі выбар адзення дзелавога стылю для дзяўчынак, што вочы разбягаюцца! Хоць, па шчырасці,  я б з задавальненнем хадзіла ў школу ў джынсах. 

Святлана Свірыда, хатняя гаспадыня:

Свірыда.jpg



– Збіраць дачку ў школу пачынаю ў сярэдзіне жніўня. За адзеннем едзем у сталіцу ці на рынак у Ждановічы, канцылярыю набываем у Астраўцы. Навошта цягнуць сшыткі і ручкі з Мінска, калі і ў нашых магазінах багаты выбар? 

Ці можна сабраць дзіця ў школу ў Астраўцы? Можна, але давядзецца пабегаць па магазінах, усё патрэбнае ў адным месцы не купіш.

Алена Змітровіч, метадыст:

Змітровіч.jpg



– Старэйшыя дзеці ўжо выраслі, таму пытанне, дзе купіць дзіцяці ўсё патрэбнае для школы, не такое вострае для мяне, як некалькі гадоў назад.
Пакупкі стараюся не адкладваць на жнівень, пакрысе набываю ўсё неабходнае на працягу лета. Сшыткі мы, напрыклад, куплялі ў «Еўраопце», а ручкі, алоўкі і іншую драбязу – у «Карандашы». Але школьную форму з дачкой выбіраем за некалькі тыдняў да Дня ведаў – як правіла, дзеці моцна вырастаюць за лета.  

Максім Кіткевіч, спецыяліст па аўтаматызацыі:

Кіткевіч.jpg



– Напярэдадні навучальнага года разам з жонкай збіраем сына ў школу. Звычайна ўсё патрэбнае знаходзім у Астраўцы. З выбарам адзення праблем не ўзнікае: Уладзіславу падабаецца тое, што мы прапаноўваем. А вось дзяўчынак, напэўна, цяжэй апрануць у нашых магазінах. 

Данііл Машнікаў, вучань:

Машнікаў.jpg



– Усё неабходнае ў школу нам з братам бацькі купляюць у Астраўцы. У нас хапае магазінаў. Праўда, вельмі не люблю прымяраць адзенне – нудная гэта справа.


А дзе вы набываеце вашым дзецям ўсё неабходнае для школы? Раскажыце  аб гэтым у суполках «АП» у сацыяльных сетках.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич