З якім настроем развіталіся са школай адзінаццацікласнікі

08:49 / 31.05.2019
Учора для выпускнікоў прагучаў апошні школьны званок. Наперадзе – выпускны баль і паступленне.

З якім настроем развітваюцца адзінац­ца­цікласнікі са школай, мы пацікавіліся ў іх саміх.

Вікторыя ЕткаРытанскі НПК:

Етка 1.jpg



– У Рытані я вучылася апошнія два гады, да гэтага хадзіла ў Кя­ме­лішкаўскую школу. Я вельмі ўдзячна класнаму кіраўніку Ганне Генадзьеўне Семеж – яна і настаўнік, і  чалавек ад Бога. Акрамя нас, яна выпускае яшчэ і 9 клас, таму выпускны вечар будзе адзін на два класы. 

Івона СубаткевічМіхалішкаўская СШ:

субаткевіч 1.jpg



– Шкада, што так хутка праляцелі адзінаццаць гадоў, што давядзецца развітацца з аднакласнікамі, якія за гэты час сталі сябрамі, з настаўнікамі, якія не толькі цудоўна выкладалі свае прадметы, але навучылі нас узаемадапамозе і сяброўству. Сваю першую настаўніцу Вольгу Ізыдораўну Міль­дзюк і класнага кіраўніка Таццяну Іосіфаўну Дуброўскую я буду памятаць усё жыццё. Тры з шасці выпускнікоў нашага класа, у тым ліку і я, хочуць стаць педагогамі. Спадзяюся, у нас усё атрымаецца.

Іван ВасілеўскіСпондаўскі НПК:

Васілеўскі 1.jpg



– З аднаго боку, радасна, што пачынаецца новы этап жыцця, з другога – сумна, бо мы на парозе дарослага жыцця, у якім давя­дзецца прымаць рашэнні самастойна. Гады вучобы ў школе былі класнымі! Асабліва запомнілася перамога нашай каманды на раённым этапе КВЗ – мы старанна рыхтаваліся: рэпеціравалі, прадумвалі жарты. Дзякуй настаўнікам, што паверылі ў нас і адпускалі на рэпетыцыі, – мы іх не падвялі. 

Дзмітрый Грыва, Гудагайская СШ:

Грыва.jpg



– Здаецца, ужо ўсё скончылася, можна паставiць кроп­ку i гучна закрычаць «Ура!». Але не ўсё так проста: нас чакае дарослае, самастойнае жыццё i ад усведамлення гэтага становіцца неспакойна на душы. Хочацца сказаць вялiкi дзякуй першай настаўнiцы Ядвiзе Антонаўне Дараш­кевiч, клас­наму кiраўнiку Юлii Вiктараўне Герасiм i наогул усiм настаў­нiкам за веды, пара­ды, дапамогу і добрыя словы.

Аліна Вайшнаровіч, гімназія №1 г. Астраўца (без фота):

– Школьны час – незабыўная пара: гэта шчырае сяброўства, цікавыя ўрокі, першыя перамогі… Памятаю, як мы прыйшлі ў пяты клас – не ўсе былі знаёмыя адзін з адным, але за гэты час мы моцна здружыліся. У гімназіі працуюць самыя лепшыя настаўнікі ў свеце. Я ведаю, што мы не развітваемся – абавязкова будзем сустракацца і падтрымліваць стасункі.  Да сустрэчы, родная гімназія!

Текст: