Где лучше воспитание?

08:44 / 11.02.2019
Дзе лепш выхоўваць малых дзяцей – дома ці ў дзіцячым садку? З гэтым пытаннем звярнуўся да жыхароў і гасцей горада наш карэспандэнт.

Сімановіч .jpg

Вільгельміна Сімановіч,пенсіянерка, з унучкай Віялетай:
– Цяпер «разбег» ва ўзросце дзядуль і ўнукаў складае гадоў 50-60 – гэта шмат. Пенсіянерам даволі складана на працягу дня сачыць за цікаўнымі і непаседлівымі гарэзамі. Канешне, па меры магчымасцей мы стараемся дапамагаць. Аднак дзеці дома не змогуць атрымаць такое ўсебаковае  развіццё, як у садку.

Таццяна Русецкая, тэхнічны работнік:
– Канешне, у садку лепш. У бацькоў не заўсёды ёсць час на ўсебаковае выхаванне дзяцей. А ў садку дзіця з малых гадоў расце са сваімі аднагодкамі, пад прыглядам выхавацельніцы і нянечкі. І калі прыйдзе час дзіцяці ісці ў школу, яно хутчэй адаптуецца ў новым калектыве. 

Русецкая.jpg


Леанід, пенсіянер (без фота):
– Мяне бацькі  ў садок не аддавалі. У нас на вуліцы было чалавек пятнаццаць дашкольнікаў, і ніхто з дарослых за намі  асабліва не сачыў. Чым займаліся? Ды ўсім: летам і зімой на рэчцы, у полі ці ў лесе гойсалі, кастры палілі, бульбу запякалі… 
А цяпер іншае пакаленне: сучасныя дзеці ў большасці сваёй ад рэальнага жыцця адарваны, хілыя, слабыя, не чытаюць, не мараць.

Каралевіч і Андралойць.jpg

Ганна Каралевіч і Тамара Андралойць, пенсіянеркі.
Ганна: 
– Я ў дзіцячым садку 37 гадоў адпрацавала, таму ўпэўнена, што дзецям абавязкова трэба  выхоўвацца ў дзіцячым калектыве.
Дзеці цяпер з пялёнак раз­біраюцца ў сучасных гаджэтах, аднак гэта не значыць, што яны самастойныя – наадварот, больш адарваныя ад рэчаіснасці.  А ў садку выхавацельніца заўсёды можа іх зацікавіць нечым іншым, адцягнуць ад камп’ютараў.
Тамара:
– Садок дае развіццё дзіцяці, прывучае яго да соцыуму. Канешне, нельга сказаць, што садок – гэта абсалютны плюс. Напрыклад, некаторыя дзеці лёгка падхопліваюць інфекцыі. Аднак станоўчага ў садкоўскім выхаванні больш, чым адмоўнага.

Шэсцелінскі.jpg

Арцём Шасцялінскі, вучань 9-га класа:
– Дома пад прыглядам бабулі і дзядулі, канешне, лепш, чым у садку – больш свабоды, вольнага часу для сябе і сваіх інтарэсаў. 
А ў садку, як я памятаю, ты ўвесь час нечым заняты: танцы, музыка, чыстапісанне. У садку з’яўляюцца першыя сябры. Ды і потым больш падрыхтаваным да школы будзеш.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский