Островчане вспоминают студенчество

09:41 / 28.01.2019
Студэнцтва – лепшая пара ў жыцці любога чалавека! Чым яно запомнілася жыхарам і гасцям Астраўца, высвятляў наш карэспандэнт.

Лабуць.jpg

Вераніка Лабуць, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:
– Пасля школы я пайшла вучыцца ў Баранавіц­кі тэхналагічны каледж. Шчы­ра кажучы, падабалася мне там больш, чым у школе, шкада, што вучылася толькі год, а потым пайшла працаваць.
Чым лепш? Ды, напэўна, усім: не трэба было ўставаць на досвітку, больш вольнага часу, дамашніх заданняў менш. А калі пачалася практыка, то ўвогуле – не жыццё, а казка.

Матусевіч.jpg

Аліна Матусевіч, у адпачынку па доглядзе дзіцяці, з сынам Уладзіславам:

– Пасля дзявятага класа я адвучылася ў аграрна-тэх­ніч­­ным кале­джы. Гэта быў вясёлы час: новыя знаёмствы, сябры, гарады. 

Аднак, калі гаварыць пра вучобу, то не скажу, што атрыманыя веды мне да­па­маг­лі ў дарослым жыцці – у большасці яны аказаліся непатрэбнымі. Яны, канешне, пашырылі мой светапогляд, але не больш таго.

Шчуцкая.jpg

Ірына Шчуцкая, старшы інспектар Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва:
– Я вучылася ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Школу ўспамінаць не люблю, бо там усё было аднастайна і надакучліва, а вось ва ўніверсітэце прайшлі лепшыя гады жыцця.
Група ў нас была дружная. Цяпер нас раскідала па краіне, аднак ёсць тыя, з кім мы перыядычна сустра­каемся.

Іваненка.jpg

Людміла Іваненка, арганізатар рознічнага гандлю Астравецкага ўчастка паштовай сувязі: 
– Я пасля 10 класа адвучылася ў Пінскім мяса-малочным тэхнікуме. Мы, як і многія студэнты ў СССР, ездзілі на сельгасработы, шмат вучыліся і працавалі. І гэта, напэўна, былі самыя вясёлыя гады юнацтва. 
Крыху шкадую, што я па сваёй натуры дамаседка, а вось мае, не такія дамашнія, сябры ў тыя гады пакалясілі па краінах Савецкага Саюза.

Кузьмін.jpg

Дзмітрый Кузьмін, электрамантажнік:
– Пасля школы я адразу пайшоў працаваць будаўніком – вучыўся ўсяму адразу на практыцы. Сябры-студэнты, канешне, расказвалі пра сваё жыццё, аднак у кожнага свой шлях. 
А вось свайму сыну я абавязкова параю атрымаць спецыяльнасць пасля школы, бо веды ніколі лішнімі не бываюць.
Текст:
Фото: Антон Мальшевский