Какая пора лучшая для Островца

07:42 / 22.11.2018
Кажуць, што ў прыроды няма дрэннага надвор’я, хаця ў кожнага ёсць свая ўлюбёная пара года. 
Якое надвор’е больш даспадобы жыхарам і гасцям Астраўца, высвятляў наш карэспандэнт.

Субаткевіч2.jpg

Таццяна Субаткевіч, бібліятэкар:
– Мой арганізм вельмі востра рэагуе на змены надвор’я і знешніх прыродных умоў: сонечныя ўспышкі, магнітныя буры, атмасферны ціск... Аднак гэта не перашкаджае радавацца жыццю.
Кожны чалавек, думаю, можа «падстроіць»  свой настрой пад знешнія фактары. Галоўнае, каб было добра на душы – тады ў прыроды і не будзе дрэннага надвор’я.


Андрэй, беспрацоўны (без фота):
– Такое надвор’е, як цяпер, – самае тое, што трэба: ветру і дажджу няма, тэмпература адносна цёплая.
Я не люблю сонца – хочацца хутчэй схавацца куды-небудзь у цянёк. Напэўна, таму, што я – восеньскі, нядаўна дзень нараджэння адсвяткаваў.

Слядзевічы.jpg

Станіслаў Слядзевіч, аператар газавай станцыі, і Галіна Слядзевіч, тэхнічны работнік:
Станіслаў:
– У прыродзе ўсё ўзаемазвязана: калі трэба  дождж – ён ідзе, калі снег – ён выпадае… А вось як чалавек прымае тое ці іншае надвор’е – гэта асобнае пытанне. У нас людзі такія: летам хочуць хутчэй зімы, а зімой  не могуць дачакацца лета. 
Галіна:
– Як па мне, то лепш, калі цёпла – прасцей працаваць: менш бруду на абутку прыносяць у магазін, ды і апранацца не трэба ў дзесяць адзёжак. Хаця калі зіма сапраўдная – з марозікам і снегам, то гэта таксама прыгожа.

Дрэма2.jpg

Аляксандр Дрэма, інвалід:
– Мая любімая пара года  зіма – ціхая, з марозікам, калі дрэвы стаяць у шэрані. Лета не люблю з-за спёкі, вясной і восенню заўсёды мокра. У мяне няма адной нагі, то асабліва нікуды ў сваёй Чыжоўшчызне і выйсці не магу. Ды і куды ў нас выходзіць? Людзей амаль няма, аўталаўка два разы на тыдзень прыйдзе. Паеў, тэлевізар паглядзеў, паспаў – і дзень прайшоў.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский